Зьміцер Ясевіч балятуецца ў мясцовыя саветы па выбарчай акрузе № 3 ад кааліцыі "Новае пакаленьне". Ён студэнт чацьвёртага курсу факультэту паліталёгіі ЭГУ.
У дэклярацыі ён пазначыў, што асноўны даход для яго — стыпэндыя. Паводле падатковай інспэкцыі, хлопец мусіў плаціць са стыпэндыі падаткі. Паводле інспэктараў, Зьміцер Ясевіч вінен дзяржаве 864 000 рублёў. За ўтойваньне даходу яго яшчэ аштрафавалі на 43 750 рублёў.
Зьміцер Ясевіч заявіў, што будзе зьвяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, каб рашэньне падатковай інспэкцыі прызналі незаконным. Хлопец настойвае, што стыпэндыя не абкладаецца падаткамі.