На Магілёўшчыне, сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, самая высокая ў Беларусі канкурэнцыя кандыдатаў у дэпутаты сельскіх саветаў: амаль два вылучэнцы на адно дэпутацкае месца. Сёньня наш магілёўскі карэспандэнт наведаў вёску Брылі, каб пацікавіцца, як там адбываецца выбарчая кампанія.