Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Георгі Станкевіч чакае прысуду


Георгі Станкевіч
Георгі Станкевіч

Вясковага настаўніка, кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага райсавету судзяць за распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”. Разгляд ягонай справы пачнецца ў 16.00 19 красавіка.


Суд над Георгіем Станкевічам распачаўся 9 красавіка. Яго вінавацяць у парушэньні заканадаўства пра СМІ. Паводле міліцыянтаў, якія склалі на яго пратакол за нібыта незаконны распаўсюд “Крывінкі”. На іхную думку, газэта зьяўляецца пэрыядычным друкаваным выданьнем, а таму выдавец і рэдакцыя мусяць мець дазвол на распаўсюд.

Спадар Станкевіч кажа, што газэта выходзіць нерэгулярна, і зьяўляецца “самвыдатам” – сродкам, каб падзяліцца зь землякамі ўласнымі думкамі і меркаваньнямі.

“Крывінка” выдаецца накладам 299 асобнікаў. У газэце Георгі Станкевіч асьвятляе мясцовыя праблемы, якія ігнаруе адміністрацыя раёну. “Крывінка” выдаецца ўжо 5 гадоў, але прэтэнзіі да заснавальніка зьявіліся толькі тады, калі ён вырашыў балятавацца на дэпутата.

2 красавіка настаўнік Пяцігарскай сярэдняй школы атрымаў папярэджаньне ад раённай выбарчай камісіі за нібыта некарэктныя выказваньні на адрас дзейных дэпутатаў райсавету ў сваім радыёвыступе перад выбарцамі. Выступ трансьляваць не дазволілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG