“Дырэктар прадпрыемства Сяргей Дылюк не патлумачыў мне прычыну адмовы, - кажа кандыдат у дэпутаты. – Таму я запатрабаваў пісьмовага адказу. Мяркую, што дырэктар узяў на сябе цэнзарскія функцыі – яму, відаць, недаспадобы быў зьмест маіх улётак”.
Спадар Целяпун замовіў 600 плякатаў і 2000 улётак. Лейтматывам ягонай кампаніі стаў заклік: “Ня бойся й не прыніжайся”. Ёсьць у праграме й такія словы: “Яны сьмелыя, пакуль мы ляжым тварам уніз. Як толькі мы падымаем галаву, яны нярвуюцца”.
Уладзімер падаў скаргу ў акруговую камісію з нагоды адмовы “Калёру” друкаваць агітацыйныя матэрыялы. Іншыя друкарні ў Мазыры не бяруцца выпускаць улёткі кандыдатаў - баяцца за свае ліцэнзіі”.