Прадстаўнікі некалькіх міністэрстваў прыехалі сёньня адначасова да стэлы «Мінск — горад-герой», каб ускласьці кветкі да помніка. У гэты ж момант на перакрытай праезнай частцы адбывалася рэпэтыцыя параду да 9 траўня з удзелам студэнтаў і творчых калектываў, а побач рабілі дэзынфэкцыю трыбунаў.
У Менску актыўна рыхтуюцца да параду на Дзень Перамогі. Трыбуну, дзе будзе знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка і іншыя высокія чыноўнікі, абсталёўваюць сыстэмай кандыцыянаваньня.
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Праціўнікі акумулятарнага заводу працягваюць выходзіць на пратэст, нягледзячы на пандэмію каранавірусу. У нядзелю 26 красавіка на мітынг на галоўнай плошчы і шэсьце праз цэнтар Берасьця прыйшло, паводле назіральнікаў, каля 240 чалавек.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
З прычыны наплыву пацыентаў з новай каранавірускай інфэкцыяй COVID-19 па ўсім сьвеце кажуць пра недахоп месцаў у шпіталях. Каб аслабіць нагрузку, улады пераабсталюўваюць вайсковыя базы, гандлёвыя цэнтры, выставачныя пляцоўкі і нават круізныя караблі пад шпіталі
Напярэдадні сьвята Беларуская праваслаўная царква заклікала вернікаў адмовіцца ад наведваньня храмаў на Вялікдзень.
Некалькі соцень чалавек прыйшлі на ўсяночную ў храм «Абразы Божай Маці ўсіх тужлівых радасьці», што на праспэкце Прытыцкага ў Менску.
У Віцебску прайшоў футбольны матч паміж мясцовай камандай «Віцебск» і берасьцейскім «Дынама». Берасьцейскія заўзятары прыехалі ў масках і ахоўных касьцюмах, віцеьскія фанаты збольшага не засьцерагаліся.
Нягледзячы на заклікі заставацца дома, праваслаўныя вернікі ідуць асьвячаць паскі да яйкі. Таксама ў храме можна заўважыць, як вернікі цалуюць абразы і плашчаніцу, а людзі з георгіеўскімі стужкамі збіраюць ахвяраваньні ў вернікаў.
Вось што адбывалася ў Сьвята-Духавым саборы ў Менску.
Нягледзячы на заклікі сустракаць Вялікдзень дома, многія вернікі наведалі касьцёлы ў вялікую суботу, каб традыцыйна асьвяціць ваду і ежу. Вось што адбывалася ў касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Мары і касьцёле Сымона і Алены.
90 вернікаў удзельнічала ў Імшы Вялікага Чацьвярга. Столькі ж удзельнічалі ў Імшы праз інтэрнэт. Трансьляцыі праз інтэрнэт арганізаваны ў гомельскай парафіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Нягдедзячы на пашырэньне пандэміі каранавірусу, у Менску працягваюцца рэпэтыцыі да параду на 9 траўня.
Негледзячы на эпідэмію і заклікі лекараў заставацца дома, шмат менчукоў (і ня толькі) скарысталіся сонечным надвор’ем і выходным днём каб наведаць Менскае мора. Тое, што мы пабачылі, у фотарэпартажы Свабоды.
Фотарэпартаж Свабоды з Чырвонага касьцёлу ў Менску.
Мікрасьвет і COVID-19: здымкі Нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных захворваньняў ЗША.
Нашэньне масак стала новай нормай у многіх краінах, якія сутыкнуліся з пандэміяй каранавірусу.
Цягам тыдня рэдактар Свабоды праглядаў фатаздымкі з сусьветных сталіц у стужках інфармагенцыяў Reuters і AFP, а нашы фотакарэспандэнты здымалі жыцьцё ў Менску.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
На сёньня вядучыя спартыўныя СМІ сьвету публікуюць агляды матчаў вышэйшай лігі Беларусі па футболе. Але справа не ў дасягненьнях беларускіх футбалістаў. Свабода паназірала за адзіным афіцыйным футбольным матчам на плянэце.
Фотарэпартаж Свабоды зь беларуска-расейскай мяжы ў ноч яе закрыцьця з 17 на 18 сакавіка на памежным пункце трасы Берасьце — Менск — Масква.
Больш за ўсё людзей цікавяць крупы, апусьцелі таксама паліцы з макаронай, рысам і чамусьці з манкай. Фотарэпартаж з Эўраопту на Казіміраўскай у Менску.
З прычыны эпідэміі каранавіруса ўлады Італіі абмежавалі перамяшчэньне на ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле стану на вечар 9 сакавіка, у краіне ўжо зафіксавана больш за 9000 выпадкаў захворваньня, 463 зь якіх закончыліся сьмерцю.
Цягам 18 месяцаў у 1918-1919 гадах гішпанскім грыпам заразіліся 550 мільёнаў чалавек. Узровень сьмяротнасьці ад «гішпанкі» быў прыблізна такі ж, як у COVID-19.
Кіраўніцтва беларускай міліцыі сабралася 4 сакавіка ў Менску, каб ускласьці кветкі да помніка тым, хто загінуў пры выкананьні службовага і воінскага абавязку. У гэты дзень у краіне афіцыйна адзначаецца Дзень міліцыі.
29 лютага прайшоў інклюзіўны спэктакль «Аднойчы ў вялізным горадзе» -- першы на сцэне Купалаўскага. Праўда, ад нацыянальнага тэатру гэтым разам толькі сцэна і некалькі майстар-клясаў для маладых актораў. Аўтары спэктаклю “Аднойчы ў вялізным горадзе” — сямейны інклюзіў-тэатар «І»
Зранку 28 лютага стала вядома, што ў студэнта БНТУ з Ірану выявілі COVID-19 — гэта першы выпадак новага каранавірусу ў Беларусі. Хворага і асобаў, якія зь ім кантактавалі, зьмясьцілі ў закрытыя боксы Менскай інфэкцыйнай лякарні. Сама лякарня цяпер на карантыне.
У Празе 27 лютага, у пятую гадавіну забойства Барыса Нямцова зьявілася плошча ягонага імя. Прага стала чацьвёртым горадам, які перайменаваў у гонар расейскага палітыка плошчу, на якой (альбо побач зь якой) знаходзіцца амбасада Расеі. Папярэднімі былі Вашынгтон, Вільня і Кіеў.
У Менск з казаскага Ўральску прывезьлі парэшткі пісьменьніка Зьмітрака Бядулі. Ён памёр 3 лістапада 1941 года ў эвакуацыі і быў пахаваны на гарадзкіх могілках. Дзе і калі адбудзецца перапахаваньне на радзіме, пакуль невядома.
27 лютага спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня славутага беларускага мастака і графіка Міхася Сеўрука. Вашай увазе падборка ягоных твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь.
У Менску прайшоў мужчынскі забег за нагоды сьвяткаваньня 23 лютага. Абавязковай умовай было бегчы з голым торсам. Беглі як вайскоўцы, супрацоўнікі МНС, так і звычайныя аматары бегу. Арганізатар імпрэзы – Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі.
У менскім культурным хабе ОК16 адбылася самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы. На шасьці пляцоўках праходзілі майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі і канцэрты. Напрыканцы сьвята выступіў Лявон Вольскі.
У менскім культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, д. 16, корпус 27) адбываецца самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы. На шасьці пляцоўках праходзяць майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі. На дзьвюх музычных сцэнах выступаюць: Akute, Volski, а таксама выступы новых імёнаў у беларускай музыцы.
У апошнюю зіму Другой Сусьветнай вайны брытанскія і амэрыканскія самалёты ператварылі адзін з найпрыгажэйшых нямецкіх гарадоў у руіны, забіўшы ў Дрэздэне дзясяткі тысяч людзей. Дагэтуль вядуцца спрэчкі наконт таго, наколькі апраўданым было тое бамбаваньне.
Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, асноўным экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» каля Менску працуюць каля 500 кітайцаў. 400 зь іх зьехалі на вакацыі ў Кітай.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Загрузіць яшчэ