На 29 красавіка ў Менску была заплянаваная рэпэтыцыя параду да 9 траўня з перакрыцьцём руху па вуліцы Машэрава. Удзельнікаў трэніроўкі пачалі падвозіць на вайсковых аўтобусах на паркоўку каля парку Перамогі у 21.00. Пасьля кароткага абмеркаваньня там жа некалькімі дзясяткамі чалавек, рэпэтыцыі не адбылося. У 22.15 аўтобусы з вайскоўцамі па адным, з інтэрвалам у хвіліну, сталі зьяжджаць.
Рэпэтыцыі параду ў Менску не адбылося. ФОТА
1
Аўтобусы з удзельнікамі трэніроўкі на стаянцы каля парку Перамогі.
2
Вайскоўцы былі апранутыя ў цывільнае ці ў спартовую форму
3
На трэніроўцы 29 красавіка кіроўцы і тыя, хто сядзіць у салёне машын, меліся імітаваць пешкі рух аўто, выконваючы парадак руху і ўтрымліваючы дыстанцыю.
4
У 22.15 аўтобусы сталі пакідаць паркоўку і рушылі ў бок праспэкту Пераможцаў
5
У 22.30 зь месца рэпэтыцыі зьехаў апошні аўтобус
6
Уздоўж вуліцы Машэрава выставілі знакі забароны стаянкі і паркоўкі.
7
Рух транспарту не прыпыняўся
8
9
10