З прычыны наплыву пацыентаў з новай каранавірускай інфэкцыяй COVID-19 па ўсім сьвеце кажуць пра недахоп месцаў у шпіталях. Каб аслабіць нагрузку, улады пераабсталюўваюць вайсковыя базы, гандлёвыя цэнтры, выставачныя пляцоўкі і нават круізныя караблі пад шпіталі
Цэрквы, самалёты і стадыёны перарабляюць у шпіталі для пацыентаў з COVID-19. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
У Нью-Ёрку месца пад інфікаваных каранавірусам выдзелілі ў катэдральным саборы Яна Багаслова на Мангэтэне

2
У Сэрбіі для пацыентаў пераабсталявалі вайсковую базу

3
У кітайскім Ухані, дзе ўпершыню была зафіксаваная ўспышка новага каранавірусу, улады аддалі пад лячэньне інфікаваных мясцовы стадыён

4
У Францыі пацыентаў, якія захварэлі на каранавірусную інфэкцыю, адпраўлялі дадому ў іншыя часткі краіны на спэцыяльных хуткіх цягніках

5
У Францыі частку пацыентаў таксама перавозілі з аднаго гораду ў другі на борце вайсковага самалёта

6
У канцы сакавіка Нямеччына накіравала ў італьянскі горад Бэргама вайсковы самалёт Medivac, каб вывезьці адтуль частку пацыентаў і разгрузіць працу італьянскіх шпіталёў

7
У італьянскай Генуі ў шпіталь пераабсталявалі адзін з пасажырскіх караблёў

8
У Нідэрляндах пад шпіталь аддалі канцэртную пляцоўку Ahoy, на якой меўся прайсьці эўрапейскі музычны конкурс Эўравізіі ў траўні сёлета. Яго адмянілі з прычыны пандэміі

9
У Іране пад шпіталі пераабсталявалі некаторыя гандлёвыя цэнтры

10
Таксама ў Тэгеране пацыентам аддалі вялікі выставачны цэнтар

11
Памяшканьні выставы EXPO аддалі каранавірусным хворым і ў пакістанскім горадзе Лагор

12
Улады Нью-Ёрку, дзе знаходзіцца эпіцэнтар захворваньня ў ЗША, пераабсталявалі пад шпіталь адну з найбуйнейшых у горадзе пляцовак - канфэрэнц-цэнтар Якаба Явіца

13
У сталіцы Македоніі Скоп'е для людзей з падазрэньнем на каранавірус вайскоўцы разгарнулі мабільны шпіталь