Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Урачыстая лінейка ў стаўпецкай школе №2, дзе ў лютым 2019 году адбылося двайное забойства, прайшла з удзелам новага дырэктара Аляксея Судніка. Як расказалі Свабодзе некаторыя з бацькоў, пра звальненьне старой дырэктаркі яны даведаліся толькі ля школы.
24 жніўня Ўкраіна адзначала 28 гадоў зь дня незалежнасьці. Замест ваеннага параду на галоўнай вуліцы сталіцы адбылося афіцыйнае Шэсьце годнасьці.
На выступ сьпевака з Лунінца прадалі больш за 30 тысяч квіткоў. Фанаты з усёй Беларусі і нават суседніх краінаў сабраліся каля стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку канцэрта. Кажуць, некаторыя нават ночылі, каб заняць лепшыя месцы.
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла першая эстафэта «У імя жыцьця» для анкапацыентаў і іх блізкіх.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Пасьля цёплага летняга дня 19 жніўня, калі слупкі тэрмомэтраў у Менску дасягалі 28 градусаў, уначы на сталіцу абрынулася моцная залева з навальніцай. Фатограф Свабоды зафіксаваў яскравыя маланкі ў небе над Каменнай Горкай.
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Гэтымі днямі можна паназіраць за самай актыўнай часткай мэтэорнага патоку Пэрсэідаў. Наш фотакарэспандэнт здымаў зарапад над самай вялікай статуяй зубра ў Беларусі.
Пяты раз у Менску прайшоў фэстываль урбаністычнага мастацтва Vulica Brasil. Карнавальнае шэсьце самбатукады, шэсьць музычных сцэн, капуэйра — Кастрычніцкая вуліца на суткі наўпрост ператварылася ў бразыльскае сьвята. Свабода зафіксавала закрыцьцё фэстывалю.
У расейскай сталіцы 10 жніўня адбыўся дазволены мітынг пад лёзунгам «Вернем сабе права на выбары». На мітынг прыйшлі каля 50 тысяч чалавек. Пасьля мітынгу адбыліся масавыя затрыманьні — агулам былі затрыманыя каля 180 чалавек.
Міжнародная выстава «Ўсясьветнае прэс-фота — 2019» адкрылася 8-га жніўня ў Горадні ў Цэнтры гарадзкога жыцьця (вул. Кірава, 3). Яна працягнецца да 23 жніўня. Арганізатар — культурніцка-адукацыйны цэнтар ЦЭХ. Уваход вольны.
Культавая менская кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам беларускай літаратуры, пераехала на новы адрас.
Фэстываль эксперыментальнага мастацтва ў вёсцы Белая Царква, што ў Віцебскай вобласьці, наведалі каля 2 тысяч чалавек. Яго трапна называюць «фэстывалем месца». Усё дзеяньне адбываецца на паўвостраве на Чарэйскім возеры.
105 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна — глябальная гуманітарная катастрофа ХХ стагодзьдзя. Вынікам супрацьстаяньня варагуючых армій сталі маштабныя разбурэньні і мільёны ахвяраў як сярод вайскоўцаў, так і мірнага насельніцтва.
У суботу на стадыёне «Трактар» адбылося хрышчэньне новых сьведкаў Яговы. Хрышчэньне звычайна адбываецца на кангрэсах Сьведкаў Яговы. Так чалавек паказвае, што хоча стаць вучнем Ісуса Хрыста. Хрысьцяць у Сьведкаў Яговы поўным апусканьнем у ваду.
У Маскве 27 ліпеня адбываецца акцыя пратэсту. Людзі выйшлі з патрабаваньнем рэгістрацыі незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Паліцыя ўжывае сілу. Ёсьць пацярпелыя. Затрымана больш за 600 чалавек.
25 ліпеня ў Менску пачаўся пачаўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе на вазках. Гэта першы тэнісны турнір для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Ён працягнецца да канца тыдня.
Фотагалерэя сядзібаў, паркаў і палацаў Беларусі пачатку мінулага стагодзьдзя.
На праспэкце Незалежнасьці ў Менску прайшоў парад выратавальнікаў. Ён прысьвечаны сьвяткаваньню Дня пажарнай службы.
Малады і энэргічны палітык.
Беларускі музыка Сяргей Міхалок з гуртом «Ляпіс-98» выступіў у Кіеве на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Арцёма Дубнова, які вылучаецца па адной з мажарытарных акругаў у Кіеве.
Каб не адставаць занадта моцна, савецкія вытворцы часьцяком «капіявалі» мадэлі сваіх капіталістычных канкурэнтаў. Радыё Свабода прапануе фотападборку машын савецкай вытворчасьці, скапіяваных з заходніх мадэляў.
Кампутарная праграма Photoshop 1.0 зьявілася, калі Савецкі Саюз ужо развальваўся, але задоўга да гэтага крамлёўскія цэнзары мянялі гісторыю на фотаздымках.
Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага – каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля вёскі Вялікі Вугал Камянецкага раёну на Берасьцейшчыне.
Падчас выбуху салюту ў Менску 3 ліпеня моцна пацярпеў спартовы комплекс «Дынама». Гэта пляцоўка на ўзьбярэжжы Сьвіслачы, дзе, сярод іншага, рэгулярна праходзяць кніжныя кірмашы. Ударнай хваляй ад выбуху салюту ў комплексе пашкодзіла 51 шыбу.
У Менску прайшоў парад у гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці Беларусі. Пасьля параду адзін з танкаў «ледзь не ўляцеў у пешаходаў». Карэспандэнт Свабоды паназіраў за тым, што адбывалася падчас і пасьля параду на праспэкце Машэрава і навокал.
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
У Менску падрыхтоўчыя працы да 3 ліпеня ідуць поўным ходам. Упрыгожваюць слупы, плошчы, паднаўляюць плітку, паліваюць кветкі. Карэспандэнт Свабоды паглядзеў як горад выглядае перад дзяржаўным сьвятам Днём Незалежнасьці.
1 ліпеня прайшла генэральная рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці. Перакрыты рух, папсаваны асфальт, расейскія самалёты, кітайскія вайскоўцы і топ-чыноўнікі ў рэпартажы Свабоды.
У межах Эўрапейскіх гульняў 3 дні можна было назіраць ня толькі за мужчынскім боксам, але і за тым, як баксуюць жанчыны Падборка здымкаў ад нашага фатографа.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў на закрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску і наведаў фінальны бой па боксе ў вагавай катэгорыі да 91 кг паміж беларусам Уладзіславам Сьмяглікавым і расейцам Мусьлімам Гаджымагамедавым.
Беларускі баксэр Дзьмітры Асанаў перамог расейца Габіла Мамедава на Эўрапейскіх гульнях у фінальным баі ў вагавай катэгорыі да 60 кг.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
371 малады міліцыянт урачыста атрымаў дыплём у Менску. Сёньня на плошчы Дзяржаўнага Сьцяга прайшла цырымонія выпуску афіцэраў, якія скончылі Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў.
На вуліцы Веры Харужай у Менску зрабілі невялікі кавалак роварнай дарогі наўпрост на праезнай частцы. Гэты першая такая дарожка ў сталіцы. На ёй усталяваныя адмысловыя дарожныя знакі, нанесеная разьметка і нават ёсьць адзін сьвятлафор.
Беларускія скакуны на батуце заваявалі два залатыя і адзін бронзавы мэдаль на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску.
Цэнтральныя вуліцы Менска перакрывалі чатыры дні запар праз роварныя спаборніцтвы на ІІ Эўрапейскіх гульнях.
Спартыўная акрабатыка — від спорту ў выкананні акрабатычных практыкаваньняў, зьвязаных з захаваннем раўнавагі (балансаваньня) і кручэньнем цела з апорай і без апоры.
Загрузіць яшчэ