Пяты раз у Менску прайшоў фэстываль урбаністычнага мастацтва Vulica Brasil. Карнавальнае шэсьце самбатукады, тры музычныя сцэны, капуэйра — Кастрычніцкая вуліца на суткі наўпрост ператварылася ў бразыльскае сьвята. Свабода зафіксавала закрыцьцё фэстывалю.
Бразыльскі карнавал па-беларуску. Як прайшла Vulica Brasil у Менску. Фота

1
Карнавальнае шэсьце пачалося ля аўтазака.

2
Фэстываль ствараецца пры падтрымцы Амбасады Бразыліі ў Менску, мясцовых уладаў і Мінкульту, а таксама дзякуючы партнэрам, якія дапамаглі прафінансаваць стварэньне муралаў — Burn, Danone.

3
Куратарка беларуска-бразыльскага фэстывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil Міла Котка.

4
Падчас усіх фэстываляў Vulica Brasil было створана 38 арт-аб’ектаў: муралы на банках, заводах, офісных будынках, жылых дамах, трамваях, вагонах мэтро, мастах. Сёлета ў Менску зьявіліся новыя муралы. Сярод іх — мурал «Гармонія» мастака з Магілёву Аляксея Энтані.

5
Арт-інсталяцыя беларускага мастака Ўладземіра Грамовіча «Я знайшоў твае разьбітыя знакі». «Я сапраўды знайшоў гэтыя знакі ля мэтро Пятроўшчына. Гэта савецкія аўтэнтычныя шыльды, якія ўжо нікому не патрэбныя. Іх дэмантавалі з Дому побыту. Калі мы мяняем лякацыю, мы адначасова адрываем знак ад абазначэньня таго месца, дзе ён быў. Надаем яму новы сэнс, засяроджваемся на самым знаку, на яго форме і яго мадэрнавай эстэтыцы», — кажа мастак.

6
Летась фэсту не было. Фэстываль перайшоў на фармат біенале. Год на адпачынак і падрыхтоўку.

7
Падчас карнавальнага шэсьця.

8
Сёлета ад рамак на ўваходзе і татальнага агляду вырашылі адмовіцца. Удалося дамовіцца з адміністрацыяй. Аднак аўтазакі на ўваходзе на фэстываль засталіся.

9
Падчас карнавальнага шэсьця.

10
Капуэйра — бразыльскае нацыянальнае баявое мастацтва. Спалучае ў сабе элемэнты танцу, акрабатыкі, гульні. Суправаджаецца нацыянальнай бразыльскай музыкай.

11
Падчас карнавальнага шэсьця.

12
У карнавальным шэсьці самбатукады паўдзельнічала больш за тысячу чалавек.

13
Падчас карнавальнага шэсьця.

14
У карнавальным шэсьці самбатукады прынялі ўдзел танцавальныя школы зь Менску, Віцебску і Масквы.

15
Падчас карнавальнага шэсьця.

16
Бразыльскі мастак Гайпэр (Hyper) прыехаў у Беларусь на два тыдні. Сёлета на сьцяне заводу ён стварыў мурал Kaapora. Гэта сымбаль таго, хто жыве ў лесе. «Лес — гэта нашыя карані, дом, сям'я і абарона. Беларусы мне падабаюцца. І насамрэч мастацтва ня ведае межаў. Сёньня кожны ў Менску можа адчуць сябе крыху ў Бразыліі», — кажа ён.

17
Падчас карнавальнага шэсьцья.

18
На сьцяне старога заводу хутка зьявіцца мурал беларускага мастака-абстракцыяніста Захара Кудзіна пад назвай «Ледзяны палёт. Гарачы космас».

19
Амапаўцы не дазвалялі расьпіваць алькагольныя напоі далей за фудкорт і пастаянна прасілі наведнікаў фэсту вярнуцца да фургончыкаў з напоямі і ежай.

20
Каманда арганізатараў і мастакоў фэстывалю Vulica Brasil.

21
Амбасадар Бразыліі Паўлу Фэрнанду Дыяс Фэрэс перадае кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёну Пятру Шостаку падарунак для гораду — муралы і арт-інсталяцыі ад бразыльскіх і беларускіх мастакоў.

22
Беларуская сьпявачка Руся падчас свайго выступу павіншавала дзяўчыну Стэфанію з народзінамі і запрасіла ўсіх дзяцей танчыць на сцэну. «Гэта будзе дзіцячая група падтрымкі», — кажа Руся.

23
На фэстывалі выступілі 11 гуртоў, сярод якіх Botanic Project, Shuma, «Нагуаль» і іншыя.

24
Улады не дазволілі працягваць канцэрт пазьней за 23-ую гадзіну. Нягледзячы на просьбы гасьцей сьвятло і гук выключылі, а людзей папрасілі разысьціся. Дзьве дыджэй-сцэны працавалі да самай раніцы.