Кампутарная праграма Photoshop 1.0 зьявілася, калі Савецкі Саюз ужо развальваўся, але задоўга да гэтага крамлёўскія цэнзары мянялі гісторыю на фотаздымках.
«Савецкі фаташоп». Як мянялі здымкі ў часы СССР

1
Здымак расейскага дрэсіроўшчыка Ўладзіміра Дурава з малпай (дата невядомая). На вуснах і поўсьці малпы можна пабачыць лініі, якія на нэгатыве малявалі скальпэлем ці голкай.

2
Моцна рэтушаваны здымак савецкага лідэра Ёсіфа Сталіна. Частка рэтушаваньня відавочна рабілася, каб палепшыць размытую альбо няякасную карцінку.

3
Але часам у выніку рэтушаваньня літаральна размывалася мяжа паміж фотаздымкам і малюнкам, як на гэтым здымку лідэра нямецкіх камуністаў Эрнста Тэльмана.

4
Ад арыгінальнага фота зь цягам часу застаўся толькі Ёсіф Сталін. На ім зьлева направа: Мікалай Анціпаў, Ёсіф Сталін, Сяргей Кіраў і Мікалай Швернік. Сяргей Кіраў быў забіты ў 1934 годзе, а Мікалая Анціпава расстралялі ў 1938-м.

5
Як народны камісар унутраных справаў, Мікалай Яжоў (справа) кіраваў забойствамі больш чым паўмільёна савецкіх грамадзян ў 1930-я гады падчас «вялікіх чыстак».

6
Пасьля таго як сам Яжоў быў расстраляны, цэнзары абнавілі гэтае фота Сталіна і ягонага атачэньня каля каналу ў Маскве.

7
Падчас Другой сусьветнай вайны з дапамогай рэтушаваньня спрабавалі палепшыць рэальнасьць. Гэты мантаж, на якім чырвонаармейцы перапраўляюцца праз Дняпро, верагодна быў зроблены з двух здымкаў.

8
Для таго, каб зрабіць гэты мантаж гусей і нямецкага самалёта, які нібыта «тоне ў рацэ», верагодна спатрэбіліся доўгія гадзіны працы.

9
Нават з дапамогай самых сучасных лічбавых фотаапаратаў было б цяжка зрабіць такі здымак, на якім нямецкі самалёт падае буйным плянам. На гэтым «баявым» здымку з 1942 году яшчэ й відаць, што дрэва дакрэсьлілі ўручную.

10
Адзін з самых знакамітых здымкаў падчас бітвы пад Курскам у 1943 годзе — нямецкі салдат у роспачы.

11
Але савецкім прапагандыстам здымак падаўся недастаткова добрым, і туды дадалі яшчэ гарматаў і снарадаў.

12
Знакаміты савецкі фотажурналіст Яўгеній Халдзей расказваў, што мяняў здымкі на замову рэдактараў. На гэтым фота савецкія бамбавікі лятуць над бэрлінскім Райхстагам.

13
Хоць насамрэч твар Сталіна быў пакрыты сьлядамі ад воспы, на гэтым здымку з 1945 году ён мае гладкую скуру. Пасьля Другой Сусьветнай вайны рэтушаваньне зрабілася больш далікатным, і яго сьляды ўжо цяжэй заўважыць.

14
Радзімыя плямы на галаве савецкага кіраўніка Міхаіла Гарбачова былі сур'ёзнай праблемай для тых, хто займаўся рэтушаваньнем.

15
На раньніх здымках Гарбачова радзімыя плямы хаваліся. Большасьць здымкаў рабілі пад такім вуглом, каб іх не было відаць, але на гэтым здымку з 1978 году над патрэтам будучага савецкага лідэра папрацавалі спэцыялісты ў рэтушаваньні.

16
Хоць Савецкі Саюз распаўся з 1991 годзе, патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл працягнуў трыдыцыі. У 2012 высьветлілася, што зь ягонага здымку рэтушавалі гадзіньнік Breguet за 30 тысяч даляраў.