Галоўнае «месца сілы» — Траецкая царква, там праходзяць сымфанічныя канцэрты. Сёлета на другі дзень фэстывалю, праўда, бацюшка забараніў музыкам выступаць у руінах царквы. Аднак сьвята гэта не сапсавала.
Бацюшка забараніў музыкам выступаць у руінах царквы. Фотарэпартаж з фэстывалю SPRAVA
1
Упершыню фэстываль трохдзённы. Галоўнае «месца сілы» на паўвостраве — Траецкая царква 16-га стагоддзя.
2
Гэтым разам на «Cправе» сабралася каля 2 тысяч чалавек.
3
Марына вучыцца ў Менску і на вакацыях прыехала добраахвотна папрацаваць на кухні. «Ехала не адпачываць», — усьміхаецца дзяўчына.
4
На невялічкім кірмашы можна было купіць вырабы мясцовых майстроў.
5
Адметнасьць «Cправы» — уваход з сабакамі вітаецца.
6
За два тыдні да пачатку фэстывалю на паўвострав зьяхалася каля сотні валянтэраў, якія дапамагалі ўладкоўваць прастору да прыезду гасьцей.
7
Апроч канцэртаў, можна было наведаць лекцыі, майстар-класы і кінапаказы.
8
Гастраэнтузіясты маглі падрыхтаваць уласную кропку на фудкорце. Гандлявалі ліманадамі, гарбатай, хумусам, блінчыкамі і гароднінай.
9
Выстава на мурах старой фэрмы ад каманды «Месяца фатаграфіі ў Менску».
10
Імправізаваны пэрфарматыўны тэатар.
11
Летась у Чарэі прайшла міжнародная школа архітэктуры «Ex Nihilo». Больш за 130 удзельнікаў стваралі драўляныя аб'екты на паўвостраве.
12
Тэатральныя чыткі ад Цэнтру беларускай драматургіі.
13
Арт-аб'ект з «Запарожаца» зрабілі адмыслова для фэстывалю.
14
Надвор'е на фэстывалі не падвяло, хаця сыноптыкі абяцалі халады і дажджы.
15
Валянтэры на палявой кухні гатуюць на ўсіх. Кошт — «cправядлівая цана», колькі не шкада.
16
«Справу» называюць «фэстывалем месца», а не музычным фэстам, таму што лайнап мяняецца, а паўвостраў застаецца.
17
Валянтэры пабудавалі вежу для назіраньня за птушкамі. Пад ёю разьмясьцілася дыджэй-сцэна Radio Plato.
18
Каця Аверкава і Мацей Сабураў пераехалі зь Менску ў вёску Белая Царква шэсьць гадоў таму. А тры гады таму яны зладзілі першы фэстываль SPRAVA.
19
Мультымэйдыйная праекцыя архіўных фатаздымкаў на сьцяне царквы падчас канцэрту. У першы дзень фэстывалю у руінах царквы прайшоў канцэрт Five-Storey Ensemble. На другі дзень прыехаў бацюшка і забараніў праводзіць канцэрты ў царкве. Выступы перанесьліся на галоўную сцэну.
20
SPRAVA пазіцыянуецца, як эка-фэстываль. Нават мыла тут выкарыстоўваюць бессульфатнае, бяз шчолачы. Сьмецьце сартуецца. За гэта адказваюць валянтэры «Зялёнай сеткі».
21
Апроч двух кропак з мясам, ежа на фудкорце была веганская.
22
Арт-сьцежка з інсталяцыямі зь люстэркаў.
23
Украінскі музычны гурт Zapaska.
24
Больш за 35 музыкаў і музычных гуртоў прыехалі сыграць на фэстывалі.