Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што стала з пахаваньнямі Першай сусьветнай вайны ў Беларусі. ПАРАЎНОЎВАЕМ ФОТА

105 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна — глябальная гуманітарная катастрофа ХХ стагодзьдзя. Вынікам супрацьстаяньня варагуючых армій сталі маштабныя разбурэньні і мільёны ахвяраў як сярод вайскоўцаў, так і мірнага насельніцтва.

Хоць тады Беларусі як самастойнай дзяржавы не існавала, яе ўдзел у вайне быў самы непасрэдны — мянялася тэрыторыя, гінулі людзі. Амаль тры гады лінія фронту праходзіла празь беларускія землі: на 400 кілямэтраў ад Браслаўскіх азёраў на поўначы да палескіх балотаў на поўдні, празь цяперашнія Віцебскую, Горадзенскую, Менскую, Берасьцейскую вобласьці.


XS
SM
MD
LG