Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам? Адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
Выглядае, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся сур’ёзны канкурэнт на званьне галоўнага саюзьніка Ўладзімера Пуціна ў вайне супраць Украіны. Хто ён? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў ЗША? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях расказала, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга.
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фальгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.
Што афіцыйнаму Менску і дэмакратычным сілам Беларусі можна чакаць ад новай амэрыканскай адміністрацы. І чым адметны першы этап прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі. Вынікі тыдня ад палітычнага аглядальніка Свабода Валера Карбалевіча
7 лістапада ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і беларускім «Дынама» зь Менску. Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі тэкставыя транспаранты з «пасланьнямі» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч.
Выбарчы бюлетэнь Лукашэнкі на галасаваньні 26-га студзеня могуць упрыгожваць, апрача яго самога, ажно 6 прозьвішчаў. Але ёсьць нюанс. Нават на дзяржаўным ТВ не разумеюць, навошта ўсе гэтыя людзі пайшлі рэгістравацца ў Цэнтарвыбаркам? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць пра кожнага.
Пагаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай у Страсбуры падчас сусьветнага Форуму за дэмакратыю пра тое, як пасьля прыходу Трампа зьменяцца адносіны ЗША з дэмакратычнымі сіламі, пра тое, што варта, а што ня трэба рабіць да выбараў 2025 году.
Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Якой можа быць трампава формула міру ва Ўкраіне? Якім будзе месца Беларусі ў гэтай формуле? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталагіня, даследчыца Вірджынскага палітэхнічнага універсітэта ў Вашынгтоне Кацярына Шмаціна.
Ці ёсьць прынцыповая розьніца – галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Ці можа выбар тактыкі на нешта паўплываць? Спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Арцём Брухан і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам.
Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня памерлых. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.
Лукашэнка балятуецца на сёмы тэрмін. Улады арганізуюць флэшмоб у яго падтрымку пад назвай «Надо». ЦВК пачаў рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра вынікі тыдня.
Як вызначаюць спойлераў Лукашэнкі на выбарах? Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»? Адказвае кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алена Жываглод.
Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа.
Зараз сэзон выбараў у краінах Ўсходняй Эўропы. Для Крамля, які трэці год буксуе ва Украіне і адчайна мае патрэбу ў саюзьніках, стаўкі высокія як ніколі. Стратэгія ў Масквы нязьменная – умешваньне ў выбары. Як гэта адбываецца, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 у Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
Беларускія дзеячы чытаюць верш расстралянага паэта і перакладчыка Юлія Таўбіна «Ты помніш». Яму было ўсяго 26 гадоў, калі ён загінуў.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку францускага дэпутата Фрэдэрыка Пэці ў сацсетцы Х (былым Твітэры). У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Фрэдэрык Пэці госьцем праграмы «ПіК Свабоды».
Усяго ў Беларусі налічваецца 18 888 мясцовых аўтадарог. Іх працягласьць 70648 км. У сацыяльных сетках беларусы да нядаўна вельмі частак посьцілі іх стан. Зараз за такое можна трапіць у турму. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як кіраўнік краіны рамантуе дарогі апошнія 30 год.
Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Госьць «ПіКу Свабоды» — сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў? Гавораць Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня».
З дапамогай датэрміновага перавыбраньня Лукашэнкі рэжым паспрабуе нэўтралізаваць пляны апазыцыі, «перагарнуць старонку» ў адносінах з Захадам. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. Камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
5 лістапада ў ЗША пройдуць выбары прэзыдэнта. Тлумачым чаму ў ЗША прэзыдэнта выбірае калегія электараў і як лічаць галасы?
З сузаснавальнікам беларускага «Свабоднага тэатру» і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: Small forward» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША.
З боку ўлады пачалася «раздача сланоў» — гэта сымптом, што Лукашэнка актыўна пачаў праводзіць выбарчую кампанію, стаў часьцей сустракацца з насельніцтвам. Але на першым пляне для рэжыму па-ранейшаму тэма бясьпекі, перадухіленьне пратэстаў і рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў.
«Вільня наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі гадоў можна ўсё часьцей пачуць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Інтэрвію Рамана Пратасевіча Ксеніі Сабчак абмяркоўваюць дасьледчыца прапаганды, мэдыяэкспэртка, доктарка філялягічных навук Ірына Сідорская і мэдыяэкспэртка, рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.
Зноў судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Чаму для ўладаў важная яе справа і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца непасрэднай дапамогай палітвязьням.
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
Інтэрвію з выканаўцам абавязкаў «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, адкуль прыйшла мода на крыкі на тэлевізіі і што гэта дае прапагандыстам.
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду ад Пуціна? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Абмяркоўваем з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі Dapamoga. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.
Выбух — і машына едзе далей. Так на поўдні працуе тэхніка Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе палітычныя наступствы справы супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі?
Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хэзбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, і якія там былі прэцэдэнты, зьвязаныя з кіраўнікамі дзяржаваў.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС?
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? Чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе?
29 верасьня цяжкія бомбы з крыламі і навігацыйнымі сыстэмамі ўдарылі ў некалькі месцах у паўднёва-ўсходнім украінскім горадзе Запарожжа. Раненьні атрымалі сама меней 16 чалавек, у тым ліку дзеці.
Загрузіць яшчэ