7 лістапада ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і беларускім «Дынама» зь Менску. Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі тэкставыя транспаранты з «пасланьнямі» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў. На трыбуне фанатаў «Легіі» зьявіліся словы ў падтрымку беларускага палітвязьня, прыхільніка менскага «Тарпэда».
Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «Легіі». На яе прадалі 22 722 білеты. На беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказу матчу не было. Пры гэтым канал СТВ паказваў папярэднія гульні менскага «Дынама» ў асноўным раўндзе Лігі канфэрэнцый з шатляндзкім «Гартсам» (1:2) і фінскім ХІК (0:1).
Форум