Прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз — спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, аўтар некалькіх кніг, працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў Эдмантане, Канада.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе эканамічныя вынікі 2023 году, адказвае на пытаньне, ці ўдалося Менску знайсьці новыя рынкі, і выкладае розныя сцэнары эканамічнага прагнозу на 2024 год.
Якую ролю можа выканаць тэма Беларусі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі ў 2024 годзе? Дзе пралягаюць «чырвоныя лініі» Крамля для постсавецкіх краінаў? Ці выкарыстае Масква ў сваіх інтарэсах парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў 2024 годзе?
Ужо два тыдні Аляксандар Лукашэнка вандруе па сьвеце. Апошнімі днямі зрабіў ваяж у Афрыку, наведаў Экватарыяльную Гвінэю і Кенію. І гэтыя замежнапалітычныя візыты выглядаюць усё больш дзіўнымі.
Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША, які адбыўся на тыдні? Чым абумоўленыя мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на беларускую палітыку ЗША робіць вайна ва Ўкраіне?
Кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін адказвае на пытаньне, ці магчыма вызваліць палітвязьняў праз допуск беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду і заклікае зьняць абмежаваньні зь беларускага дзіцячага і юнацкага спорту.
Днямі кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігар Сергеенка на пасяджэньні «Рэспубліканскага савету ў гістарычнай палітыцы» заявіў, што выданьні, якія абвяшчаюцца экстрэмісцкімі, «фізычна не зьнішчаюць». Гэта значыць ня спальваюць і не выкідваюць у макулятуру, а перамяшчаюць у «спэцхран».
Чаму беларусы хочуць у сваёй краіне большай сацыяльнай роўнасьці? Ці робяць яны геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў?
Раптоўны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай выглядае даволі дзіўным, надзвычайным. Ніхто нават не спрабуе рабіць выгляд, што ён плянаваўся загадзя.
Пра тое, наколькі афіцыйны Менск цікавяць праблемы клімату, сьведчыць выступ Аляксандра Лукашэнкі на пленарным паседжаньні кліматычнага форуму ў Дубаі. Лукашэнка там выкарыстаў экалягічную тэму перажна дзеля таго, каб чарговы раз абрынуцца на краіны Захаду.
Кампанія паляваньня на маёмасьць сяброў Каардынацыйнай рады — выкананьне лініі на асаблівую пільнасьць напярэдадні выбараў 2024 году.
28 лістапада ў Менску і іншых рэгіёнах Беларусі «сілавікі» правялі шэраг ператрусаў па адрасах асобаў, зьвязаных з Каардынацыйнай радай (КР) і «Народным антыкрызісным ўпраўленьнем» (НАУ).
Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Ці паверылі яму ва Ўкраіне? Чаму дагэтуль не адбылася афіцыйная сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага і дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ціханоўскай?
Пакараньні, якія цяперашні рэжым у Беларусі ўжывае да тых, хто хоць аднойчы выказаў нязгоду з уладай, сваёй жорсткасьцю пераўзышлі позьнесавецкія часы і наблізіліся да сталінскіх.
Саміт АДКБ у Менску падвёў вынікі старшынства Беларусі ў гэтай арганізацыі, якое адбывалася на працягу 2023 году. Беларускае кіраўніцтва бадзёра рапартуе, што справы ідуць цудоўна. Аднак гэта выглядае як добрая міна пры дрэннай гульні.
Тое, што на старшынёўства Беларусі ў АДКБ прыпала фактычнае разьвітаньне арганізацыі з Армэніяй — пэўная ацэнка дыпляматычных і палітычных здольнасьцяў і магчымасьцяў Лукашэнкі.
Першае пытаньне, якое адразу ўзьнікла ў многіх людзей пасьля афіцыйнага абвяшчэньня Лукашэнкам выбараў: навошта ўвогуле патрэбна гэта кампанія?
У цяперашнім стане канфрантацыі ўзаемапранікненьне беларускіх спэцслужбаў і дэмакратычных сілаў будзе непазьбежным і працяглым.
Галоўная праблема палягае ў тым, што той статус, з-за якога Беларусь была цікавая Кітаю — транзытны статус — разбураецца на вачах. У выніку вострага канфлікту Беларусі з ЭЗ, заходніх санкцыяў ролю транспартнага хаба, моста, брамы ў Эўропу краіна ў значнай меры страціла.
Як зьмяніліся аб’ёмы гандлю Менску з Масквой і Пэкінам, аналізуе ў інтэрвію Свабодзе доктар эканамічных навук, акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі.
Прызнаньне «экстрэмісцкімі» твораў клясыка беларускай літаратуры Дунін-Марцінкевіча — надзвычайны, але далёка ня першы крок у наступе на беларускае слова.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці можа адбыцца рэзкае падзеньне курсу беларускага рубля, тлумачыць, чаму ўлады і бізнэс падвышаюць заробкі, і расказвае пра галоўныя пагрозы для беларускай эканомікі.
Паводле лёгікі Лукашэнкі, калі паўторыцца 2020 год, то войскаў можа не хапіць. І яшчэ невядома, як яны сябе павядуць. Таму трэба апэляваць да «глыбіннага народу». Зьвярніце ўвагу, народнае апалчэньне ствараецца не ў сталічных мікрараёнах. Не, яно ствараецца выключна пры сельскіх саветах.
Два сцэнары магчымых зьменаў на беларуска-польскім напрамку.
10 лістапада ўпершыню за 30 гадоў пры ўладзе Аляксандар Лукашэнка сустракаўся зь лідэрамі палітычных партый. Што вельмі адметна. Бо ў той сыстэме, якую ён стварыў, месца партыям увогуле няма. Палітычныя партыі ў аўтарытарным рэжыме асабістай улады — пятае кола дзяржаўнага возу.
Эдвард Лукас — брытанскі журналіст, аналітык і старшы экспэрт Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі. Да 2018 году Лукас працаваў старшым рэдактарам у часопісе The Economist. У сфэру яго прафэсійных інтарэсаў уваходзяць палітыка, эканоміка і бясьпека ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Сьвядомае ігнараваньне прававых нормаў можа бумэрангам адгукнуцца сілавікам у будучай дэмакратычнай Беларусі.
Чым больш у сьвеце розных забурэньняў і войнаў, тым цяжэй утрымліваць беларускую тэму ў міжнародным парадку дня. Альянс парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», які ствараецца, дапаможа вырашаць гэтую праблему, дазволіць больш шырока агучваць пасланьні беларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем?
Аднойчы прынятае рашэньне пра сьвяткаваньне «Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі», зробленае ў зусім іншую гістарычную эпоху, нельга адмяніць, нават калі палітычная сытуацыя радыкальна памянялася.
Падзеі на Паўночным Каўказе, у Махачкале, дзе аэрапорт на некалькі гадзін захапіў узбуджаны натоўп у пошуках габрэяў, даюць нагоду ізноў зьвярнуцца да тэмы міжнацыянальных адносін.
У асяродзьдзі праўладных прапагандыстаў — чарговая сварка. За апошні час такіх прыкладаў было нямала. Што адбываецца?
Міграцыйны крызіс, які Лукашэнка зладзіў Эўропе, — адказ на санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам супраць афіцыйнага Менску.
Пасьля справаздачы міністра энэргетыкі Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў прэтэнзіі на адрас Масквы, заявіўшы пра неабходнасьць кампэнсацыі расейскім бокам запозьненага ўводу АЭС. Рэдкая сытуацыя за апошнія 2 гады, калі супярэчнасьці паміж саюзьнікамі выходзяць на паверхню, у публічную плашчыню.
З часу нападу ХАМАСу на Ізраіль мінулі ўжо тры тыдні. За гэты час наконт канфлікту выказаліся амаль усе палітычныя лідэры ў сьвеце. Але Аляксандар Лукашэнка дагэтуль маўчаў. І вось нарэшце ён загаварыў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году былі расстраляныя сама меней 132 дзеячы беларускай інтэлігенцыі. Гэта афіцыйныя дадзеныя, у рэальнасьці ахвяраў магло быць больш.
На што беларуская дзяржава зьбіраецца выдаткоўваць грошы ў 2024 годзе? Выдаткі на абарону плянуецца павялічыць на 29%, на бясьпеку — на 15%, на адукацыю — на 14%, на ахову здароўя — на 12%.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч канстатуе зьмену рыторыкі беларускіх уладаў адносна Захаду, аналізуе, навошта ў Менск прыляцеў міністар замежных справаў Вугоршчыны, і разважае, ці ўхваліла Масква новую гульню афіцыйнага Менску.
Тэрмін «Эўропа» міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выкарыстоўвае як сынонім паняцьця «Захад».
Напад групоўкі ХАМАС на Ізраіль узарваў мір на Блізкім Усходзе. Хто на чыім баку ў гэтым канфлікце — на гэтае пытаньне вымушаныя адказваць усе дзяржавы сьвету.
Палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода, экспэрт у праблемах Лацінскай Амэрыкі Аляксандар Госьцеў аналізуе апошнія пагадненьні паміж вэнэсуэльскай уладай і апазыцыяй і зьняцьцё санкцыяў ЗША, тлумачыць, пры чым тут нафта, і праводзіць паралелі паміж вэнэсуэльскай і беларускай сытуацыяй.
24 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка ў Палацы Незалежнасьці сустракаўся з актывістамі праўладных моладзевых арганізацый. Сустрэча працягвалася 2,5 гадзіны, закраналася шмат розных тэмаў. Варта спыніцца на двух сюжэтах, якія Лукашэнка паспрабаваў зьвязаць зь вялікай геапалітыкай.
Напад групоўкі ХАМАС на Ізраіль узарваў мір на Блізкім Усходзе. Хто за які бок у гэтым канфлікце — на гэтае пытаньне вымушаныя адказваць усе дзяржавы сьвету. Старое выслоўе — сьцяг ідзе за гандлем. Як Беларусь гандлюе з краінамі Блізкага Ўсходу і як гэта абумоўлівае яе стаўленьне да канфлікту?
Уварваньне ў Ізраіль палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС разбурыла ілюзію стабільнасьці на Блізкім Усходзе і выклікала вайну, якая можа зьмяніць уплыў вялікіх дзяржаваў у рэгіёне і за яго межамі.
Паводле Цемура Ўмарава, у Пэкіне не захацелі бачыць аўтсайдэраў ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях».
Знакаміты амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма даў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода пра пэрспэктывы вайны Расеі з Украінай і яе значэньне для рэгіёну і сьвету.
Чым тлумачыцца адсутнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў Пэкіне на форуме «Адзін пояс — адзін шлях»? Найбольш верагодная прычына: не атрымалася скласьці такую праграму візыту, якая б яго задаволіла.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты абвясьціў пра меркаванае павелічэньне колькасьці генэральных консульстваў на тэрыторыі Расеі. Ужо адкрываюцца тры новыя: у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Екацярынбургу. На чарзе — Калінінград, Уладзівасток і Ніжні Ноўгарад.
Візыты ў Менск кіраўніка МЗС Вэнэсуэлы і віцэ-прэзыдэнта Ірану — сымбалічны напамін пра крах амбіцыйных праектаў супрацы з гэтымі краінамі.
Для беларускіх дзяржаўных мэдыя Польшча апошнім часам зьяўляецца галоўнай замежнай тэмай. Яна выціснула на другі плян нават праблему вайны Расеі супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ