Каардынацыйная Рада (КР) па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з завядзеньнем супраць яе чальцоў новых крымінальных справаў
Чаму ў Беларусі пачалася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя ідзе пад бел-чырвона-белым сьцягам?
Партызанскі суд Менску сёньня разгледзеў адміністрацыйную справу па ч.1 артыкула 23.34 супраць шматдзетнай маці Б. Яе аштрафавалі на 30 базавых велічыняў(810 рублёў).
Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх пасьлявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Менску ў раёне праспэкту Пушкіна
Зьбіты і арыштаваны сілавікамі 15 лістапада мужчына сядзіць у жодзінскай турме і яшчэ носіць адмысловы каўнер для фіксацыі шыі.
Мужчына пазнаў сябе на відэа з катаваньнямі, якія адбываліся ў Фрунзэнскім РУУС у ноч з 11 на 12 жніўня. Ён сказаў, што запіс зафіксаваў далёка ня ўсе зьдзекі з затрыманых, і расказаў дэталі.
Іна Зайцава, якая стала вядомая ў Беларусі пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой на падоле, зьехала ва Ўкраіну, асьцерагаючыся далейшых рэпрэсій супраць сваёй сям’і. Пра гэта яна расказала Свабодзе.
Пэнсіянэры дванаццаты раз сабраліся на акцыю пратэсту ў Менску. На апошніх маршах сілавікі не давалі пратэстоўцам рухацца праспэктам Незалежнасьці, блякавалі і расьсякалі калёну, затрымлівалі і судзілі ўдзельнікаў. Тыдзень таму затрымалі пэнсіянэраў, якія вадзілі карагод.
Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка страчвае падтрымку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і што азначаюць выцекі відэа і сьпісаў ад сілавікоў?
Сваякі і сябры ўзятых пад варту студэнтак расказваюць, што адбываецца зь імі ў зьняволеньні.
Аляксандру Піліповіч-Сушчыц асудзілі на 7 сутак за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі.
Сярод падазраваных палітзьняволеная Марына Глазава. Агулам у крымінальных справах за падзеі ў Берасьці 13 верасьня 19 абвінавачаных і 37 падазраваных.
Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў на канале «Беларусь-1» прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Купчэня.
У Берасці 20 сьнежня акцыя пратэсту «Марш народнага трыбунала» прайшла ў цэнтры і адным з мікрараёнаў, паведамляе БелаПАН.
Горадзенцы гулялі па цэнтры гораду ў адзеньні белага і чырвонага колераў, выходзілі ў мікрараёнах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гукалі «Жыве Беларусь!». Невялікія маршы выйшлі ў мікрараёнах. Некалькі чалавек затрымалі.
Гурт Trubetskoy выставіў на Youtube відэа на песьню «Воля» на словы Аляксандра Памідорава.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
У Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць дваровыя шэсьці ў рамках чарговай штонядзельнай акцыі пратэсту — «Маршу народнага трыбуналу».
Людзі ў Менску і іншых гарадах Беларусі зьбіраюцца ў калёны і «ланцугі салідарнасьці».
У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
У суботу, 19 сьнежня, у Менску і ваколіцах і іншых гарадах Беларусі прайшлі лякальныя акцыі пратэсту. У менскім мікрараёне Лебядзіны амапаўцы затрымалі трох чалавек.
Музыкі Павал Аракелян, Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі выпусьцілі песьню на верш Рыгора Барадуліна «Узятыя на сьмерць павінны жыць».
Арцём Сарокін не спадзяецца на вызваленьне з-пад варты, чакае суду ў наступным годзе.
Галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо пайшоў у адстаўку ў верасьні з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам Фэдэрацыі хакею Беларусі.
У суботу, 19 сьнежня, у Менску і ваколіцах, Горадні і іншых гарадах Беларусі прайшлі лякальныя акцыі пратэсту.
Старшыня Пружанскага райвыканкаму параіў жыхарам Пружанаў, якіх супрацоўнікі міліцыі ня раз затрымлівалі «для высьвятленьня асобы», зьвяртацца ў пракуратуру.
Яўген Вялько расказаў Свабодзе, як яго асабістая гісторыя праз творчасьць пераплялася з адчуваньнямі дзясяткаў тысяч беларусаў.
МУС ведае пра відэа з кадрамі пабіцьця і допытаў затрыманых 12 жніўня ў Фрунзэнскім РУУС. Першы намесьнік міністра паабяцаў зрабіць «пэўныя высновы».
Аддзел выкананьня фінансавых санкцый Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі пашырыў сьпіс асобаў і кампаній, якія трапілі пад санкцыі. Сьпіс прыведзены ў адпаведнасьці са сьпісам Эўразьвязу.
Ураджэнец Беларусі і грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго і зьдзекаваліся падчас затрыманьня ў жніўні ў Менску.
Ціханоўская правяла онлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі Yara для абмеркаваньня сытуацыі на «Беларуськаліі»
Доктара зь беларускага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру (РНПЦ) нэўралёгіі і нэўрахірургіі Руслана Бадамшына затрымлівалі на менскіх пратэстах ужо тройчы. Сумарна ён правёў за кратамі больш за 30 дзён.
31-гадовы блогер з Магілёва Андрэй Бодзілеў пасьля жорсткага затрыманьня, допыту і ператрусу зьехаў у Літву, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Ён кажа, што на радзіме заставацца яму не выпадала, бо існавала пагроза здароўю і жыцьцю.
33-гадовы Мікалай Чарняўскі адправіцца ў калёнію агульнага рэжыму на 1,5 года. Яго пакаралі за абразу міліцыянта ў Telegram-чаце.
У ноч з 10 на 11 жніўня ў Жлобіне міліцыянты спынялі аўтамабілі, затрымлівалі кіроўцаў. Аляксандар спалохаўся і даў задні ход. Міліцыянт ухапіўся за дзьверы аўта і разьбіў рацыяй шыбу.
«У рамках праведзенага разбору ўсталяваць месца знаходжаньня Вашага бел-чырвона-белага сьцягу не прадставілася магчымым». Пры аглядзе памяшканьня Партызанскага РУУС, дзе знаходзіцца арыштаваная маёмасьць, якіх-небудзь тканін бел-чырвона-белага колеру выяўлена не было».
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў звольніла Аляксея Стрэльнікава і Натальлю Ляванаву. Раней яны заявілі пра немагчымасьць дамовіцца з адміністрацыяй ВНУ.
Опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук — прадстаўніца ў пытаньнях культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі, Народным антыкрызісным кіраўніцтве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала пра пляны на гэтай пасадзе, неабходныя рэформы ў галіне культуры і людзей, якія яе натхняюць.
Ініцыятыва BYPOL апублікавала чарговае відэа зьдзекаў і катаваньняў. Відэа ад 12 жніўня зь некаторымі імёнамі супрацоўнікаў сілавых структураў прыйшло з Фрунзэнскага РУУС Менску. Затрыманых білі і нецэнзурна абражалі.
Які прынцып уключэньня асобаў у санкцыйны сьпіс? Чаму пад санкцыі трапілі прадпрыемствы ВПК? Ці праўда, што санкцыі толькі збліжаюць Менск з Масквой? Ці далі эфэкт папярэднія санкцыі?
Магілёвец Аляксандар Царук за чатыры месяцы пратэстаў прабыў пад адміністрацыйным арыштам 41 дзень і страціў працу. Яго затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і вярнулі даседжваць «суткі». Актывіст расказаў Свабодзе, як зьмянілася яго жыцьцё за гэты час.
Пасьля 9 жніўня беларусы сталі актыўна ўпрыгожваюць свае вокны, бальконы і лёджыі бел-чырвона-белай сымболікам і гербам «Пагоня». Цяпер за такі дэкор могуць пакараць штрафам ці арыштам.
Праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі дваіх чалавек, якім выставілі крымінальныя абвінавачаньні па двух артыкулах і трымаюць у жодзінскай турме. Цяпер у Беларусі 157 палітвязьняў.
Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 14 рублёў 82 капейкі.
У судзе Ленінскага раёну Горадні вынесьлі прысуд Марыне Палікарпавай — 2 гады хатняй «хіміі». Зь яе спагналі і грошы за «маральную шкоду» супрацоўніцам АМАПу.
Cьледчыя кваліфікавалі дзеяньні Аляксандра Арановіча адпаведна артыкулу «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». Ён ужо правёў паўгода за кратамі.
Былы беларускі дыплямат і часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі Павал Мацукевіч у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, чаму лічыць санкцыйны шлях Эўропы супраць афіцыйнага Менску памылковым і адказвае на пытаньне пра магчымыя эфэктыўныя крокі Захаду да беларусаў.
Відэазапісы трапілі да каманды «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў».
Свабода працягвае расказваць, што чуваць пра людзей, якія трапілі за краты падчас апошняй выбарчай кампаніі і пасьля яе.
Каб утрымаць уладу ў сваіх руках, Аляксандру Лукашэнку трэба дзьве рэчы: падтрымка Расеі і ляяльнасьці беларускіх службаў бясьпекі.
Загрузіць яшчэ