Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я абвесьціла галадоўку разам з мужам, якога цяпер трымаюць утурме ў Жодзіне.
Кінакрытык і блогер Тарас Тарналіцкі, аўтар тэлеграм-каналу пра беларускае кіно «Сьвяты Белавуд», нядаўна выйшаў на свабоду пасьля 25 дзён арышту.
Улады Беларусі павінны неадкладна і цалкам спыніць усе формы гвалту, жорсткага абыходжаньня і катаваньняў у дачыненьні да грамадзян, затрыманых за ўдзел у пратэстах.
Сябра Каардынацыйнай рады правёў за кратамі 15 дзён і мяркуе, што дзяржаўная сыстэма зараз паядае сама сябе.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Эўрапарлямэнце 16 сьнежня на ўручэньні прадстаўнікам беларускага дэмакратычнага руху прэміі імя дысыдэнта Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Аляксей Лойка прааналізаваў нядаўні ліст старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктара Чайчыца і абвінаваціў арганізацыю ў працы ва ўнісон зь сілавымі органамі.
«Прэзыдэнта я не абражаў. Бо я не лічу Лукашэнку прэзыдэнтам, ён нелегітымны»
Шматразовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў зьвярнуўся да прадстаўнікоў сілавых структур Беларусі. Ён заклікаў іх выступіць за новыя выбары ў краіне.
Пра гэта заявіў у эфіры «Эхо Москвы» беларуска-амэрыканскі паліттэхноляг Віталь Шкляраў, які ў пачатку лістапада быў вызвалены зь СІЗА КДБ Беларусі
У Менску адбыўся суд над журналістам тэлеканалу «Белсат» Станіславам Івашкевічам, якога затрымалі 13 сьнежня падчас нядзельных акцыяў пратэсту.
Студэнт юрыдычнага факультэту БДУ Ўладзіслаў Гален адмовіўся ад удзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе з палітычных прычынаў.
У рамках спэцпраекту «23.34. Мы ўсё запісваем», створанага для грамадзкага расьсьледаваньня парушэньняў з боку міліцыі, зьвязаных зь мірнымі акцыямі, сабрана ўжо 4426 гісторый.
Ініцыятыва Сьвятланы Ціханоўскай «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў» апублікавала першыя дэталі расьсьледаваньня крымінальных справаў у рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі супраць беларускіх сілавікоў.
Валер Бычкоўскі працаваў на «Яндекс.Такси». 25 кастрычніка, падчас нядзельнага маршу, яго затрымалі разам з траімі пасажырамі і аўтамабілем, прысудзілі «суткі». Цяпер мужчына ў Польшчы.
У Польшчы пачаўся збор інтэрнэт-ахвяраваньняў для рэпрэсаваных беларускіх журналістаў. Арганізатары кампаніі «Дыктатар, які зьнікае» заклікаюць дапамагчы пацярпелым супрацоўнікам СМІ Беларусі.
Рашэньне вынес судзьдзя Кастрычніцкага раёну Рудэнка 15 сьнежня.
У Наваполацку студэнтаў Полацкага дзяржунівэрсытэту пакаралі за акцыю «Нуль праміле» і папярэдзілі ў пракуратуры разам з выкладчыкам.
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Адну ўдзельніцу маршу пэнсіянэраў забрала хуткая дапамога.
47-гадовы магілёвец Дзьмітры Хацкоў быў моцна пабіты на маршы ў Менску 11 кастрычніка. З Заводзкага РУУС са шматлікімі траўмамі трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Калі яго пачаў шукаць Сьледчы камітэт, удалося зьбегчы з шпіталю і зьехаць у Літву.
Андрэя Зайцава асудзілі паводле абвінавачаньня ў несанкцыянаваным адзіночным пікеце за сьцяг на прыватным доме ў пасёлку Сокал.
У Менску прайшла акцыя салідарнасьці ЛГБТ-людзей.
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК (галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй) выклалі відэа з затрыманай 25-гадовай Ганнай А.
Затрыманых 14 сьнежня на маршы пэнсіянэраў даставілі ў розныя РУУС Менску.
Сьвятлана Хілько скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і 10 гадоў працавала ў праваахоўных органах Беларусі. У 2012 годзе яна звольнілася са Сьледчага камітэту ў званьні капітана.
Суд Салігорскага раёну разгледзеў грамадзянскія справы па пазовах прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу да ААТ «Беларуськалій».
У Менску людзі сталага веку зьбіраюцца каля Чырвонага касьцёла на свой адзінаццаты марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.
У Ждановічах адбыўся марш пратэсту. Людзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі скончылі шэсьце каля дома палітыка, які зьехаў за мяжу,— Паўла Латушкі.
Беларускія дыяспары па ўсім сьвеце працягваюць нагадваць урадам сваіх дзяржаў пра змаганьне на радзіме за дэмакратыю. На выходных яны зладзілі некалькі сустрэч, сходаў і пісалі лісты і паштоўкі палітвязьням.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі праходзяць у форме маршаў у мікрараёнах.
Івашкевіч пасьпеў паведаміць, што знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС Менску.
На Марш абвінавачваньня выйшлі дзясяткі гарадзенцаў у сваіх мікрараёнах. У цэнтры людзі сабраліся на калядны кірмаш. Некаторых затрымалі.
У канцы траўня — чэрвені былі арыштаваныя 10 паплечнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага і ён сам. На гэты момант толькі 4 зь іх выйшлі на волю.
У размове са Свабодай жанчына кажа, што падрыхтавала для судзьдзі выступ на 5 старонках.
У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
У Парыжы на акцыі пратэсту супраць «закону аб глябальнай бясьпецы», падчас якой прайшлі сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і сіламі паліцыі, затрымалі больш за сто чалавек.
«Пераемнасьць з нацызмам дэманструе калгасна-фашысцкая ўлада», — напісаў у фэйсбуку культурны і грамадзкі дзяяч Аляксандар Белы ў сувязі з судовым працэсам над ягонай 87-гадовай цёткай Лізаветай, які адбудзецца ў наступны аўторак.
Іна Зайцава, якая на пратэсты ў Менску прыходзіла ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой, паведаміла ў Instagram, што затрымалі яе мужа Андрэя Зайцава.
Цяперашнія і колішнія супрацоўнікі сілавых ведамстваў Беларусі патрабуюць спыніць гвалт і правесьці новыя выбары прэзыдэнта краіны.
Бар трапіў пад пастаянныя праверкі і рэпрэсіі за тое, што не працаваў 26 кастрычніка — у дзень агульнанацыянальнага страйку. Уладальніца бару патлумачыла прычыны расставаньня зь бізнэс-праектам.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў.
Прайшоў месяц з дня трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі ў Менску. Фанаскапічная экспэртыза, замоўленая Tut.by пацьвердзіла, што на «зьлітай» у Сеціва размове пра абставіны яго затрыманьня сапраўды галасы Дзьмітрыя Баскава і Дзьмітрыя Шакуты.
Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 99 дзён адміністрацыйнага арышту, паведаміў Tut.by. Сёмы запар прысуд яму вынесьлі 11 сьнежня. Судзілі яго за ўдзел у пратэсьце 11 кастрычніка.
Чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Эўрапейскіх гульняў Сьцяпан Папоў днямі быў звольнены з рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»
Палітвязень Зьміцер Казлоў (блогер Шэры кот), якога трымаюць у менскім СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, перадаў, што ў ягонай справе «ўсё пакуль ціха, няма ніякага руху».
Будучая міністарка эканомікі Літвы, лідэрка Партыі свабоды Аушрыне Арманайце заявіла, што новы ўрад павінен разгледзець просьбу беларускай апазыцыі аб увядзеньні санкцыяў супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуськалій».
Аднак ідзецца толькі пра вяртаньне грошай зь іншых крыніц. Сумы, атрыманыя ад фонду By_Нelp, па-ранейшаму заблякаваныя.
Асацыяцыя «Віля Дэцыя» 17-ы раз абвясьціла ляўрэатаў Польскай прэміі імя Сэржу Віейра дзі Мэлу.
Загрузіць яшчэ