Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Маршы народнага трыбуналу» затрымалі больш за 140 чалавек

абноўлена

Акцыя пратэсту ў адным з раёнаў Менску, 20 сьнежня
Акцыя пратэсту ў адным з раёнаў Менску, 20 сьнежня

У Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць дваровыя шэсьці ў рамках чарговай штонядзельнай акцыі пратэсту — «Маршу народнага трыбуналу».

Вядома пра затрыманьні ў Барысаве, Гомлі, Горадні, Менску і Салігорску.

У Менску сёньня затрымалі больш за 100 чалавек, паведамілі ў ГУУС гораду.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» па стане на 20.00 налічыў больш за 140 прозьвішчаў затрыманых па Беларусі.

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», у Салігорску сярод іншых затрымалі сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна.

У Горадні сёньня затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук. Перад затрыманьнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканьне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся «людзі ў цывільным». Пасьля праверкі дакумэнтаў журналістак адпусьцілі.

У менскай міліцыі пацьвердзілі факты затрыманьняў удзельнікаў акцый пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG