Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці нядзельныя акцыі пратэсту прайшлі ў цэнтры і адным з мікрараёнаў


Марш у адным з раёнаў Менску, 20 сьнежня
Марш у адным з раёнаў Менску, 20 сьнежня

У Берасці 20 сьнежня акцыя пратэсту «Марш народнага трыбунала» прайшла ў цэнтры і адным з мікрараёнаў, паведамляе БелаПАН.

На бульвары Касманаўтаў у цэнтральнай частцы горада прыблізна 30 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі сталі ў ланцуг салідарнасьці. У мікрараёне Ўсход каля 50 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі па вуліцы Маладагвардзейскай. Удзельнікі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!».

«Зьвестак пра затрыманьні ўдзельнікаў гэтых акцый пакуль няма», — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра «Вясна», аднаго чалавека затрымалі на вуліцы Гогаля ў цэнтры Берасьця.

«Вясна» зафіксавала звыш 140 затрыманых падчас акцый пратэсту ў Менску, Барысаве, Віцебску, Горадні, Наваполацку, Салігорску, Сьмілавічах, Радашковічах. У менскай міліцыя заявілі пра каля сотні затрыманых у сталіцы.

Прыхільнікі перамен цягам 134 дзён працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG