Відэазапісы трапілі камандзе «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў».
На апублікаваных відэафрагмэнтах відаць, як разганялі дэманстрантаў на праспэкце Пераможцаў каля стэлы і кідалі ў іх сьвятлашумавыя гранаты.
Прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка заявіў у эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь», што да іх трапілі тэрабайты відэаматэрыялаў пра гвалт і катаваньні сілавікоў, і паабяцаў іх неўзабаве апублікаваць.
Таксама Павал Латушка сказаў, што сілавікі ў вечар пасьля выбараў рыхтавалі правакацыю з інсцэнаваньнем захопу Менскага гарвыканкаму, але пратэстоўцы туды не пайшлі.