Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Узятыя на сьмерць павінны жыць». Песьня Аракеляна, Варашкевіча і Вольскага на верш Барадуліна


Павал Аракелян.
Павал Аракелян.

Музыкі Павал Аракелян, Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі выпусьцілі песьню на верш Рыгора Барадуліна «Узятыя на сьмерць павінны жыць».


Павал Аракелян кажа, што праект нараджаўся яшчэ на «сутках», хоць ён даволі даўно напісаў музыку да гэтага верша, паведамляе Tut.by.

— Але выйшаўшы з адседкі ён проста не даваў мне спакою (усе 15 сутак верш круціўся ў галаве, бо мы ўсе зараз тыя самыя «узятыя на сьмерць»). Заручыўшыся падтрымкай маіх калегаў, я ўсё ж вырашыў запісаць гэтую песьню. Таму што той мінімум, які цяпер мы, артысты, можам зрабіць, гэта падтрымаць нашых герояў, наш народ.

У лістападзе Аракелян адседзеў 15 сутак пасьля выступу на дваровым канцэрце ў мікрараёне Малінаўка.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG