Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія далучылася да новых санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Аддзел выкананьня фінансавых санкцыяў Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі пашырыў сьпіс асобаў і кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі. Сьпіс прывялі ў адпаведнасьць са сьпісам Эўразьвязу. У яго дадалі 29 фізычных асобаў і сем кампаніяў, якія трапілі ў трэці пакет санкцыяў ЭЗ.


Нагадаем хроніку сёлетніх санкцыйных рашэньняў Эўразьвязу што да Беларусі.

  • 2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора.
  • 6 лістапада сьпіс пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, старшыню КДБ, старшыню Сьледчага камітэту, прэс-сакратарку Лукашэнкі, старшыню Канстытуцыйнага суду і іншых асобаў з найвышэйшага кіраўніцтва.
  • 19 лістапада міністры замежных справаў ЭЗ дамовіліся аб трэцім пакеце эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі.
  • 19 лістапада кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў, што Лукашэнка больш не атрымае ад Эўразьвязу ніводнага эўра.
  • Таксама 19 лістапада стала вядома, што Эўразьвяз зьбіраецца блякаваць перамовы Беларусі з МВФ аб крэдытах і аб уступленьні ў СГА.
  • Пазьней да санкцыяў ЭЗ далучыліся яшчэ 8 краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз: Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя і Швайцарыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG