У 25-ю гадавіну прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі афіцыйныя мэдыя гавораць пра дасягненьні беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Як выглядаюць гэтыя дасягненьні пры параўнаньні з суседзямі?
10 ліпеня 1994 году прайшоў другі тур першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, у якіх перамог Аляксандар Лукашэнка. З таго дня кіраўнік Беларусі не мяняўся. Чвэрць стагодзьдзя, амаль эпоха. Прычым яшчэ ня скончаная. Якім гэты пэрыяд застанецца ў гісторыі?
Як на працягу 25 гадоў мянялася папулярнасьць Лукашэнкі? Адказам на гэтае пытаньне цяжка лічыць афіцыйныя вынікі наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Пэўнае ўяўленьне пра дынаміку стаўленьня да Лукашэнкі даюць дадзеныя дасьледнага цэнтру НІСЭПД.
10 ліпеня 1994 адбыўся друг тур прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка.
Сям’я Лукашэнак у 1994 годзе складалася з чатырох чалавек: бацька, маці і два сыны. Яны мелі адзін дом плошчай 55 квадратных мэтраў у вёсцы Рыжкавічы пад Шкловам. Колькі людзей у прэзыдэнцкай сям’і сёньня? На колькі вырасла ягоная гаспадарка? Паказваем адной карцінкай.
Было і ўхваленьне парадкаў Адольфа Гітлера, і «ўзяцьце за яйкі», і «вершы Быкава», і «Скарына Піцерскі», і гамафобныя выказваньні, і «падзяка» за ўваскрасеньне Хрыста…
За час свайго прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка пабываў у 102 з 118 раёнаў Беларусі. На падставе адкрытых зьвестак Свабода падлічыла ягоныя рабочыя паездкі па краіне і стварыла мапу.