Як вырасла сям’я Лукашэнкі і ягоная гаспадарка за 25 гадоў

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Як вырасла сям’я Лукашэнкі і ягоная гаспадарка за 25 гадоў
Сям’я Лукашэнак у 1994 годзе складалася з чатырох чалавек: бацька, маці і два сыны. Яны мелі адзін дом плошчай 55 квадратных мэтраў у вёсцы Рыжкавічы пад Шкловам. Колькі людзей у прэзыдэнцкай сям’і сёньня? На колькі вырасла ягоная гаспадарка? Паказваем адной карцінкай.
Націсьніце і цягніце, націсьніце двойчы або скарыстайце слайдэр, каб пабачыць іншы фотаздымак

1994
2019

У 2004 годзе ў Аляксандра Лукашэнкі нарадзіўся трэці сын і ён стаў шматдзетным татам. Дзедам ён стаў яшчэ раней — у 1998 годзе. Агулам у яго цяпер сямёра ўнукаў. Галіна Лукашэнка фармальна застаецца жонкай кіраўніка дзяржавы, але жыве яна ня ў Менску, а ў Шклоўскім раёне. З улікам нявестак сям’я Лукашэнак за 25 гадоў павялічылася на 10 чалавек — іх цяпер 14.

Гаспадарка Лукашэнкі за гады ўлады таксама прыкметна павялічылася. У 1994 годзе Лукашэнкі мелі пад Шкловам адзін дом у 55 квадратных мэтраў. Плюс 25 сотак зямлі. Сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі самая вялікая колькасьць рэзыдэнцый сярод усіх прэзыдэнтаў краінаў-суседак. І хоць тыя сядзібы і гатэльныя комплексы фармальна знаходзяцца на балянсе Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, на мапе мы пазначылі толькі тыя з рэзыдэнцый, да якіх мае доступ выключна Лукашэнка і ягонае атачэньне.

Вось іхны пералік: сядзіба ў вёсцы Александрыя-2 (Шклоўскі раён); Палац Незалежнасьці (Менск); «Дразды» (Менск); «Усход» (Менскі раён); «Заслаўе» (Менскі раён); «Азёрны» (Лагойскі раён); «Плаўна» (Бярэзінскі раён); Ляскавічы (Петрыкаўскі раён); заказьнік «Міжазёрны» (Браслаўскі раён). У гэтым шэрагу таксама стаіць і дом, дзе жыве Галіна Лукашэнка (Шклоўскі раён).

* жыве асобна

** пазашлюбны сын