Госьць Інтэрвію тыдня — актывіст грамадзянскай кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў. Ён заяўляе, што трэба скасаваць крыміналізацыю захоўваньня кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях, тлумачыць, чаму палітыку «вайны з наркотыкамі» трэба зьмяніць на палітыку зьмяншэньня шкоды, і настойвае на тым, каб перастаць называць тэрмінам «наркотыкі» такія рэчывы, як марыхуана.