Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры актывісткі руху «Маці 328» спынілі галадоўку

абноўлена

Галадоўка жанчын у Каленкавічах, архіўнае фота
Галадоўка жанчын у Каленкавічах, архіўнае фота

Галадоўку пратэсту працягваюць агулам 11 жанчын: 5 у Пухавіцкім раёне і 6 — у Каленкавічах.

Што важна ведаць:

  • 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца, частка зь іх, верагодна, спыніць галадоўку 7 траўня.
  • Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Горадні.
  • Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Каленкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • У Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні паводле «наркатычнага» артыкула 328.

7 траўня Людміла Кулініч зь Менску і Натальля Старавойт з Горадні спынілі галадоўку, якую працягвалі з 27 красавіка. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла лідэр руху «Маці 328» Ларыса Жыгар.

«Стан здароўя ў іх такі, што вырашылі больш не галадаць. Людміла зьехала ў першай палове дня, па яе прыехаў сын. У абед лекары праводзілі ў нас абсьледаваньне, паглядзелі Натальлю, у якой нізкі гемаглябін у крыві, і таксама параілі спыніць галадоўку. Мы ўдзячныя ім за тое, што бралі ўдзел у акцыі, змагаліся разам з намі. Мы працягваем», — сказала Ларыса Жыгар.

«Цяпер галадоўку трымаюць 11 чалавек, да нас могуць далучыцца жанчыны ў Гародні», — сказала Ларыса Жыгар.

Віцебская актывістка прыпыніла галадоўку, каб складаць пэтыцыі

Віцяблянка Натальля Шарыпа сказала Свабодзе, што пасьля трох дзён галадаваньня спыніла галадоўку ўвечары 6 траўня. Яна вырашыла, што будзе больш карысна падтрымаць рух за адмену крымінальнага артыкула 328 іншым чынам — складаючы і распаўсюджваючы пэтыцыі ды звароты.

Натальля Шарыпа, 7 траўня
Натальля Шарыпа, 7 траўня

«Я зразумела, што галадаць на знак пратэсту супраць „наркатычнага“ артыкула ў адзіночку — можа, і ня надта эфэктыўна. Я, вядома ж, па-ранейшаму падтрымліваю сваіх сябровак. Але, адгаладаўшы тры дні, вырашыла заняцца іншым — скласьці зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі, каб яны таксама падтрымалі адмену артыкула 328», — сказала яна.

У звароце «масавае зьняволеньне маладых людзей» называецца «падрывам дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне», а «несправядлівыя суды, калі міліцыянты скажаюць праўду дзеля больш жорсткіх пакараньняў», — «падрывам аўтарытэту ўсяго МУС».

Апроч гэтага, у звароце, які ў выглядзе пэтыцыі ўжо накіраваны на сайт petitions.by, гаворыцца пра патрабаваньне адстаўкі міністра Ігара Шуневіча «за допущенный беспредел в органах милиции», а таксама пра неабходнасьць зьменаў у заканадаўстве і судовай рэформы. Яшчэ адна прапанова — гэта амністыя для зьняволеных.

Натальля Шарыпа таксама апавяла, што сёньня занесла асабістыя звароты да кіраўнікоў Віцебскага абласнога ўпраўленьня КДБ, МУС і да дырэктара Віцебскага філіялу СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы». Яна патрабуе адказаць, на якой падставе праслухоўваюцца яе тэлефонныя размовы і адсочваюцца перасоўваньні па горадзе.

Яна сьцьвярджае, што пераканалася ў гэтым 3 траўня, калі за ёй і за групай сябровак сачылі невядомыя ў цывільным зь відэакамэрамі. Пад пагрозай магчымых правакацый віцебскія актывісткі «Маці 328» адмовіліся ад ідэі праводзіць сталую галадоўку ў кватэры спадарыні Натальлі. На трохдзённую галадоўку наважылася толькі яна адна.

Маці асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, стварэньня камісіі па пераглядзе крымінальных спраў і лібэралізацыі антынаркатычнага 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу.

Чыста беларускі сюжэт, або Што стаіць за фэномэнам галадоўкі «Маці 328»

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкулу 328 у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG