Жанчына, якая бярэ ўдзел у галадоўцы з патрабаваньнем лібэралізаваць антынаркатычнае заканадаўства, кажа, што «правакацыя» скіраваная на дыскрэдытацыю ўсіх удзельніц пратэставай акцыі.
Што стаіць за фэномэнам галадоўкі маці людзей, асуджаных паводле наркатычных артыкулаў? Гэта чыста беларускі сюжэт, які цяжка зблытаць з досьведам іншых краін.
Натальля Шарыпа далучылася да 14 жанчын, якія восьмы дзень галадаюць у Калінкавічах і Пухавіцкім раёне, патрабуючы зьмякчэньня пакараньняў па «наркатычным» артыкуле 328 КК, а таксама сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Восьмы дзень у Калінкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 14 удзельніц руху «Маці 328», чые сваякі пакараныя вялікімі тэрмінамі зьняволеньня паводле «наркатычнага» артыкулу 328. Да сямі галадоўніц у Калінкавічы сёньня прыяжджала хуткая мэдычная дапамога, а таксама двое міліцыянтаў.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава дала даручэньне «актывізаваць працу па ўзгадненьні законапраекту, які зьмяшчае зьмены і дапаўненьні ў Антынаркатычнае заканадаўства».
Жанчыны з руху «Маці 328», які дамагаецца зьмякчэньня «наркатычнага» заканадаўства, галадаюць ужо сёмы дзень. Свабода адшукала жыхарку Гомля, сын якой трапіў у міліцэйскі нерат лоўлі на «жыўца». Але быў апраўданы судом — пасьля чатырох гадоў на зоне паводле наркатычнага артыкулу.
Мамы ствараюць рухі, змагаюцца з сыстэмай, абвяшчаюць галадоўкі, патрабуюць зьменаў у заканадаўстве. Нават калі яны разумеюць, што ня маюць ніякіх шанцаў на перамогу
Калінкавіцкіх галадоўніц, удзельніц руху «Маці 328», якія 2 траўня сустракаліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Качанавай, на 4 траўня зноў запрасілі ў Менск. Гэтым разам на сустрэчу з генэральным пракурорам Аляксандарам Канюком.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у беларускіх турмах адбываюць пакараньне 13 760 асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі. Гэта больш за траціну ад усіх асуджаных у месцах пазбаўленьня свабоды на 1 студзеня 2018 году.
Сем удзельніц галадоўкі руху «Маці 328» у Калінкавічах 2 траўня сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнікі сілавых і судовых ведамстваў, чыёй прысутнасьці патрабавалі галадоўніцы, на сустрэчу не прыйшлі.
Сем галадоўніц руху «Маці 328» ідуць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, дзе а 16-й гадзіне мае адбыцца сустрэча з кіраўніцай спраў Натальляй Качанавай.
Старшыня камісіі ў пытаньнях заканадаўства Палаты прадстаўнікоў Натальля Гуйвік заявіла Свабодзе, што цяперашняя рэдакцыя артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу прыводзіць да напружанасьці ў грамадзтве.
Шосты дзень працягваецца галадоўка маці асуджаных за наркотыкі, якія патрабуюць лібэралізацыі крымінальнага заканадаўства за захоўваньне і ўжываньне наркотыкаў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўніцтва Калінкавічаў перадало ўдзельніцам руху «Маці 328» запрашэньне на суcтрэчу з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Натальляй Качанавай у першы дзень галадоўкі.
Магілёўскія ўдзельнікі руху «Маці 328» далучацца да бестэрміновай галадоўкі, абвешчанай 12 паплечнікамі ў Пухавічах і Калінкавічах 27 красавіка. Яны дамагаюцца перагляд артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжываньне наркотыкаў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
Сваякі асуджаных па крымінальным артыкуле 328 («Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў») распачалі галадоўку ў Калінкавічах. Іх асноўнае патрабаваньне сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і зьмена крымінальнага заканадаўства.
Удзельніцы руху «Маці 328» абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжываньне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмяненьня заканадаўства па дадзеным крымінальным артыкуле.
Міністэрства ўнутраных спраў не вітае паслабленьня адказнасьці паводле «наркатычных» артыкулаў, у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч.
Сябры грамадзкіх ініцыятываў «Маці 328» і «Наша права», у якія аб’ядналіся бацькі асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, зьбіраюць подпісы пад чарговым зваротам у кіроўныя органы краіны з заклікам зьмякчыць 328 артыкул Крымінальнага кодэксу і ўдасканаліць практыку ягонага прымяненьня.
Госьць Інтэрвію тыдня — актывіст грамадзянскай кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў. Ён заяўляе, што трэба скасаваць крыміналізацыю захоўваньня кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях, тлумачыць, чаму палітыку «вайны з наркотыкамі» трэба зьмяніць на палітыку зьмяншэньня шкоды, і настойвае на тым, каб перастаць называць тэрмінам «наркотыкі» такія рэчывы, як марыхуана.
Маці асуджаных па артыкуле 328 правялі пікет непадалёк ад «Валадаркі» Пікет «За судовую рэформу» правялі ў межах перадвыбарчай кампаніі актывісты ініцыятывы «Рух 328» і сябры незарэгістраванай партыі БХД.
31-гадовы Кірыл Місюк зь Менску стаў інвалідам першай групы падчас зьняволеньня. Ён захварэў у папраўчай калёніі № 22, якую ў народзе празвалі «Воўчымі норамі». Потым яго перавялі ў Рэспубліканскую бальніцу для асуджаных Менскага сьледчага ізалятара № 1.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў грамадзян, асуджаных за пашырэньне наркотыкаў, сустрэліся ў адміністрацыі прэзыдэнта з начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Аляксандрам Ільясевічам.
Бацькі лічаць, што дзяўчыну наўмысна справакавалі, каб падвесьці пад большае пакараньне.
Прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў» дзейнічае ад студзеня 2015 году. У адпаведнасьці зь ім у месцах пазбаўленьня волі для асуджаных паводле арт. 328 створаныя адмысловыя атрады і нават асобныя спэцыялізаваныя калёніі. Cёньня ў такіх атрадах і калёніях агулам утрымліваецца каля шасьці тысяч чалавек, або 1/6 ад усіх зьняволеных.
Жыцьцё наркамана параўноўваюць зь бегам над прорвай. На кожным кроку можна сарвацца — або ў турму, або ў сьмерць. Ці палохае такая пэрспэктыва саміх наркаманаў? Наколькі стрымлівае іх антынаркатычны дэкрэт? Сваімі думкамі дзеляцца маці падсьледнага ды асуджаны паводле артыкула 328.
Дзяржава дагэтуль адмаўляе ў рэгістрацыі арганізацыі «Маці-328» — супольнасьці бацькоў, чые дзеці асуджаныя паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
«Гэта мой брат родны, я яго люблю, — Яўген Малажавы, брат Кліма Малажавага, лідэра гурту Botanic Рroject, асуджанага на 9 гадоў калёніі за гашыш і марыхуану, ня можа паверыць, што за такое могуць пасадзіць, як за забойства.
«Рух маці 328», створаны ў 2015 годзе ў Горадні, не рэгіструюць. Першы раз падавалі дакумэнты ў абласное ўпраўленьне юстыцыі. Апошні раз — у сьнежні, на старшыню Вярхоўнага Суду Сукалу — наглядную скаргу, але зноў адмовілі.