Незадаволеная частка грамадзтва разглядае Дзень Волі ня столькі як сымбаль беларускага нацыяналізму, колькі як знак альтэрнатывы.
Афіцыйныя выданьні праігнаравалі канцэрты ў Горадні і Менску, а таксама хапун 25 сакавіка.
Апошні раз беларускі ўрад у эміграцыі даваў узнагароды «сябрам Беларусі» больш за 70 гадоў таму, цяпер такую практыку вырашылі аднавіць.
А 21-50 25 сакавіка ў Менску схапілі жанчыну, якая ішла па праспэкце Незалежнасьці зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Сьвяткаваньне 23 і 24 сакавіка, спроба сьвяткаваньня і хапун 25-га. Што было, з фота і відэа.
А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Двух менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі з вокнаў кватэраў у цэнтры Менску, папрасілі іх зьняць. Яны зьнялі.
Да такой формы сьвяткаваньня заклікалі арганізатары канцэртаў #БНР100 у Менску і #БНР101 у Горадні — каманда на чале з Паўлам Белавусам, Антонам Матолькам і Эдуардам Пальчысам.
Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца па пешаходных вуліцах, могуць мець пры сабе музычныя інструмэнты.
Зьмітра Дашкевіча 25 сакавіка не прывезьлі ў суд. Увесь дзень Наста Дашкевіч, жонка экс-старшыні Маладога фронту, прачакала мужа каля суду Цэнтральнага раёну.
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі мінімум 12 чалавек чалавек. Цягам дня ў цэнтры гораду стаялі аўтазакі, вуліцы патрулявалі сілавікі.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраюцца тым часам прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраліся прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
Як растлумачыла Алена Талстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі», акцыя — адказ на затрыманьні 24 сакавіка. Актывістку затрымалі.
Просяць не называць Кіеўскі сквэр «нягоднай пляцоўкай».
Цягам 25 сакавіка ў цэнтры Менску стаяць аўтазакі, вуліцы патрулююць супрацоўнікі міліцыі.
Беларусы адгукнуліся на заклік арганізатараў сьвяткаваньняў 101-й гадавіны незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні і Менску адзначыць Дзень Волі вывешваньнем нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў на бачных месцах.
Свабода сабрала знакавыя падзеі 1917-1925 гадоў на стужцы часу.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У Кіеўскім сквэры Менску 24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.
Горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
Яго зьвялі «людзі ў цывільным», пасадзілі ў аўтобус, тэлефон Рымашэўскага недасяжны, іншыя арганізатары ня могуць высьветліць, што зь ім.
Дашкевіч у Ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Чакаецца, што заўтра над ім адбудзецца суд.
А 13-й гадзіне ў Менску пачынаецца санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю, якая пачнецца а 13-й гадзіне.
У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Мангэтане.
Радыё Свабода палічыла ўдзельнікаў вулічных акцыяў на Дзень Волі ў 2000-2018 гадах і затрыманых падчас іх.
23 сакавіка ў Горадні адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посьцілі ў Instagram удзельнікі сьвяткаваньня.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.
«Чаму раней хадзілі больш „радыкальна“ па праспэктах? Бо не было магчымасьці сабрацца ў цэнтры гораду, ля Опэрнага тэатру, каб годна адсьвяткаваць Дзень Волі»
Навукоўца Андрэ Бёма разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка не пусьцілі ў Беларусь. Сямʼя ехала з Украіны. Алена родам зь Беларусі, тут жывуць яе бацькі.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка праходзіць сьвяткаваньне Дня Волі. Акцыю дазволілі мясцовыя ўлады.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з Калоскага парку ў Горадні. Стрым пачнецца апоўдні.
25 сакавіка 1918 году падпісаная гістарычная Ўстаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Свабода ўзгадвае, чым былі адметныя сьвяткаваньні ў розныя гады.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Летась у сьнежні «Арт Сядзіба» абвясьціла краўдфандынг на сьвяткаваньне Дня Волі -— 2019. 19 сакавіка арганізатары кампаніі #БНР101 заявілі, што асноўная акцыя пройдзе ў Горадні 23 сакавіка. Свабода паглядзела, колькі грошай на гэта сабралі.
23 сакавіка ў Калоскім парку адбудзецца канцэрт да Дня Волі, акцыя ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі. За дзень да падзеі арганізатары пачалі ўсталёўваць сцэну і агароджу.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
Беларускі гурт Nizkiz адкрые канцэрт на Дзень Волі ў Горадні 23 сакавіка. Выступ музыкаў пачнецца а 13:00.
Менгарвыканкам адмовіўся ўсталяваць раней узгодненую мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Бел-чырвона-белыя сьцягі і дзіцячыя вазкі — можна, тэрмасы і «абразьлівыя транспаранты» — нельга.
Берасьцейскія ўлады забаранілі сацыял-дэмакратам праводзіць пікет на Дзень Волі. Двухгадзінную акцыю хацелі правесьці 25 сакавіка ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Савецкай.
Белгідрамэт пужае менчукоў дажджом 24 сакавіка, замежныя мэтэаролягі зь ім не згаджаюцца. У Горадні 23 сакавіка будзе цяплей, дажджу не абяцаюць.
Некаторым студэнтам Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы прызначылі дадатковыя заняткі ў суботу, 23 сакавіка, калі ў Калоскім парку адбудзецца сьвяткаваньне 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Слуцкая раённая бібліятэка не дазволіла Аліне Нагорнай правесьці адукацыйную імпрэзу да Дня Волі, сказала Нагорная.
25 сакавіка 1918 году ў Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 годзе адзначаецца 101-я гадавіна гэтай падзеі — сьвяточныя канцэрты пройдуць у Горадні (23 сакавіка) і Менску (24 сакавіка).
Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч заявіў тэлеканалу «Белсат», што не далучыцца да Дня Волі ў Горадні і Менску. Сваіх акцыяў БНК не плянуе.
Вайцюшкевіч, Вольскі, «Дай дарогу!», Dzieciuki і «Крама». Каложскі парк, 23 сакавіка, 13:00–17:00.
Загрузіць яшчэ