Улады ў Беларусі заўжды казалі пра сьвятасьць мацярынства. Тое, што цяпер з гэтых жанчын зьдзекуюцца — гэта прадуманая акцыя запалохваньня ўсіх астатніх.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
Ня хочаш парушаць закон, але і вяртаньне да этыкі і гуманнасьці — таксама не тваё? Тады проста зьмяні закон.
Вядома ж, гэта ж проста такое супадзеньне, што закон перапісваюць менавіта тады, калі ўлады ўжо б’юцца ў гістэрыцы ад аднаго віду бел-чырвона-белага сьцяга і нават уводзяць тэрмін «бчб-схема».
Вось хто-хто, а прапагандысты дзяцей любяць. А дакладней, любяць маніпуляваць грамадзкай думкай, зьвяртаючыся да дзіцячай тэмы.
Новы працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях стаў быццам бы лагаднейшы да некаторых жанчын, але ня варта даставаць запыленыя ружовыя акуляры.
Жанчын кранаць нельга, пакуль іх (нас) не ўспрымаюць сур’ёзна. І пакуль няма загаду.
Жанчыны падмываюцца з талеркі пасьля сьняданку, пакуль посуд яшчэ не забралі. Гэта адбываецца цяпер, у 2021 годзе ў эўрапейскай сталіцы.
У мяне не атрымліваецца паўнавартасна радавацца дапамозе, якую мы тут усе атрымліваем, бо разам з радасьцю заўжды ўзьнікае злосьць — я ніколі не забываю, чаму гэтая дапамога нам увогуле спатрэбілася.
Заканадаўцы ў Беларусі весяляцца як могуць — цяпер яны прапаноўваюць зьмены ў Крымінальны кодэкс, у адпаведнасьці зь якімі караць арыштам паводле крымінальных абвінавачаньняў будуць толькі мужчын. І не, гэтае новаўвядзеньне ня пойдзе жанчынам на карысьць. Ад яго ў выніку ўсім будзе толькі горш.
Лёгіка, якой кіруюцца турэмнікі, — своеасаблівае адлюстраваньне лёгікі Аляксандра Лукашэнкі.
З заводаў, унівэрсытэтаў і лякарняў рэпрэсіі перакінуліся на школы. Цяпер ахвярамі рэжыму становяцца дзеці. Проста таму, што пасьмелі ня быць пакорнымі.
Сёлета Дзень маці ў Беларусі — гэта хутчэй дзень жалобы. Сотні жанчын і мужчын у зьняволеньні, і сотні маці перажываюць гэты жах — іх дзеці ў турме.
Выглядае, што Лукашэнка жадае нам масава хварэць на каранавірус. Здаецца, яшчэ крыху, і ён будзе жадаць усім нам сьмерці, каб мы перасталі нарэшце яму замінаць у ягонай альтэрнатыўнай рэальнасьці.
Дзьвюх маіх знаёмых, ніяк не зьвязаных паміж сабой, нядаўна спрабавалі згвалціць. З адной гэта здарылася на працы, з другой — дома ў вельмі блізкага сябра. Абедзьве спрабуюць пакараць крыўдзіцеляў «у прававым полі», і ў абедзьвюх гэта ня надта атрымліваецца.
Ціск на жанчын з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй праз іх дзяцей становіцца новым трэндам у Беларусі. Гэта ня новая зьява, але апошнім часам яна набывае ўсё больш вялізныя маштабы.
Нядаўна ў Горадні на акцыі пратэсту затрымалі цяжарную, але намесьніка прэм’ера Ігара Петрышэнку хвалюе не беспадстаўная жорсткасьць сілавікоў, а тое, што жанчыны самі абіраюць, як распараджацца часам у дэкрэтным адпачынку.
У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
Шасьцігадовы Арцём Лазарчык нарэшце вярнуўся дамоў. Напярэдадні яго са школы накіравалі ў сацыяльны прытулак, бо маці своечасова не забрала яго праз затрыманьне з палітычных матываў.
Мяне затрымалі на жаночым маршы, я правяла ў няволі 7 дзён, а па вяртаньні даведалася іншую гісторыю майго арышту і ўтрыманьня. І гэтая гісторыя была быццам з паралельнага сусьвету.
Пакуль улады робяць гучныя заявы аб тым, што менскія сьвятыні трэба абараніць ад масавых беспарадкаў, рэальную павагу да сьвятыняў і прынцыпаў маралі дэманструюць толькі пратэстоўцы.
Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя.
Ніхто жанчын ня ставіў перад сабой. Ніхто намі не кіруе і ніхто нас не «адпраўляе на перадавую». Мы ўсё гэта робім самі, бо хочам і можам адстойваць сябе, сваіх родных і ўсю сваю краіну.
Самы небясьпечны пэрыяд для пацярпелых ад хатняга гвалту — той, калі яны абвяшчаюць агрэсарам, што зьбіраюцца сыходзіць. І мы цяпер праходзім праз гэта ўсёй краінай.
Валер Цапкала разам зь дзецьмі выехаў з краіны. Дзеці Сьвятланы Ціханоўскай разам з бабуляй нядаўна зрабілі тое самае. Самі Сьвятлана і Вераніка застаюцца тут.
Каранавірус вярнуўся ў Беларусь і атакаваць будзе найперш тых, хто зьбіраецца назіраць на выбарах.
Лукашэнка назваў жанчын небаракамі і заявіў, што Канстытуцыя – надта вялікі цяжар. Цяпер жанчыны паказваюць, хто ў гэтай краіне сапраўдны небарака.
На фоне «амаральных вычварэнцаў» Лукашэнка чарговы раз спрабуе намаляваць сабе вобраз добрага сем’яніна і бацькі. Праўда, атрымліваецца ня вельмі.
Як толькі гаворка пайшла пра візыт чыноўніцы высокага рангу, дык эпідэміялягічная абстаноўка рэзка палепшылася, мікробы «з вуліцы» перасталі быць страшнымі да немаўлят, а каранавірус увогуле зьнік.
Чарговы раз стала ясна, што ў надзвычайных сытуацыях спадзявацца на дзяржаву бессэнсоўна.
Мярзотна гучыць, калі багаты мужчына зь вялізнай уладай і магчымасьцямі разважае пра нейкую слабасьць жанчын.
За сьпінамі герояў звычайна ёсьць нябачнае войска — людзі, якія вырашаюць прыземленыя побытавыя праблемы, пакуль героі ўласна геройствуюць. Таму ў нашай палітыцы так шмат герояў і так мала гераінь — за жанчынамі вельмі рэдка калі ёсьць якасны тыл.
Не было агляду, не было ніводнага пытаньня пра мой стан. Мы проста абмяняліся паперкамі.
Немагчыма загадзя сказаць, ці справіцца жанчына зь цяперашнімі выклікамі, але «мужык» ня справіўся.
І зноў дзіця забілі ва ўласнай хаце. Гэтая трагедыя — не выпадковасьць, а лягічнае завяршэньне сытуацыі хатняга гвалту ва ўмовах беларускай сыстэмы.
У дакумэнце, які я падпісала, пазначана, што я абавязваюся прымаць усе прапісаныя лекі — і гэта сьмешна, бо пры выпісцы я не атрымала ўвогуле ніякіх рэкамэндацый.
У палаце нас пяць чалавек, але лябараторна пацьверджаны COVID-19 толькі ў мяне. У іншых жанчын пнэўманіі, падобныя да каранавірусных.
За 12 дзён, што я тут ляжу, у маім аддзяленьні каранавірус знайшлі мінімум у чатырох чалавек. Траіх перавезьлі, а адну не пасьпелі — яна памерла ў рэанімацыі.
Жанчыны ў мэдыцыне цяжка працуюць заўжды, але па-сапраўднаму заўважна шмат для каго гэта стала толькі падчас пандэміі.
Перакласьці адказнасьць за ўзровень сьмяротнасьці ў краіне на школьных настаўніц і маці – вельмі зручная, але нізкая і маніпуляцыйная ідэя.
Масавыя адпраўкі папяровых паштовак ва ўмовах пандэміі — гэта настолькі абсурдна, што яшчэ крыху, і я пачну верыць у тэорыю змовы, паводле якой Таемны Ўрад вельмі хоча зьнішчыць нашу нацыю, у тым ліку акцыяй «#СпасибоМедикам».
Вы будзеце вінаватыя ў сьмерці тых людзей, якія даверацца вам, будуць надалей весьці актыўнае сацыяльнае жыцьцё, хадзіць у царкву, заразяцца і памруць.
Словы Лукашэнкі пра адказнасьць «слабых людзей» за сваю хваробу альбо сьмерць – гэта самае звычайнае абвінавачваньне ахвяры. А абвінавачваюць ахвяр тады, калі ня хочуць называць сапраўды вінаватых.
«Хопіць рабіць выгляд, што ўсё ў парадку!» Наста Захарэвіч піша з карантыну ў шпіталі.
На хуткай кажуць, што ў лякарню трэба паехаць, каб зрабіць тэст, але ў рэальнасьці, калі чалавек трапляе ў прыёмнае аддзяленьне, яго ці яе адтуль ужо не выпускаюць.
Я моцна кашляла, мела крыху падвышаную тэмпэратуру і таму перажывала, што мяне завязуць у «інфэкцыёнку» проста з аэрапорту.
Сёлета ў Беларусі восьмага сакавіка пройдуць прынамсі два забегі на абцасах: у Ашмянах і Берасьці.
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
Вам магло б калі-небудзь прыйсьці да галавы пазайздросьціць юнай дзяўчыне ў бандзе крымінальнага аўтарытэта?
Ці чакаць нам палітыка-эратычных эфіраў з Губарэвічам, Казловым, Севярынцам і Янукевічам?
Загрузіць яшчэ