Шмат хто хваліць хлопца, які паставіў намёт пад вокнамі сваёй былой дзяўчыны, але ад такога лепш трымацца падалей.
Гэты закон — сапраўдная катастрофа, якая можа стаць пачаткам хвалі заканадаўчага прыцясьненьня жанчын ва ўсім сьвеце.
Аднойчы я бачыла ролік зь цікавым сацыяльным экспэрымэнтам — адна жанчына карміла на вуліцы немаўля, а іншая проста сядзела побач, але мела дужа глыбокае дэкальтэ.
Нараджэньне дзяцей звычайна кепска адбіваецца на фінансавым становішчы сям’і: зьяўляюцца новыя траты і, як правіла, зьнікаюць некаторыя крыніцы прыбыткаў. Але гэта ня значыць, што бяднеюць усе чальцы сям’і. Заробкі мужчын растуць.
Нікому ня хочацца верыць, што менавіта яе клапатлівы і добры муж можа аказацца гвалтаўніком. Але чаму рэальная статыстыка ігнаруецца сыстэмай адукацыі?
Калі дзіця ў школе атрымлівае траўму, дарослыя да апошняга стараюцца не выклікаць хуткую. Тэлефоны ў вучаніц і вучняў — пагроза для сучаснай беларускай школы, якая дагэтуль зьяўляецца рэпрэсіўнай сыстэмай.
Найгоршая прапанова: прывязаць алімэнты да бюджэту пражытковага мінімуму
Мы баімся паставіць лайк эратычнай карціне ў сацсетках, а пэдафіл можа гадамі гвалціць дзяцей.
Вера Сярдзюк, пралайферка, дырэктарка цэнтру «Матуля», якая нярэдка спасылаецца на Біблію і падкрэсьлівае, што галоўны ў сям’і — мужчына, раптоўна назвала сябе фэміністкай.
Штогод 8 сакавіка — час, багаты на сумнеўны крэатыў, які вымушае ўзгадваць словы «робяць яны, а сорамна чамусьці мне».
Мужчыны, якія не пускаюць жанчын у прафэсію, 23 лютага з гонарам расказваюць, як яны ганарацца быць нашымі абаронцамі.
Няўжо такі моцны страх, што людзі пачнуць «нараджаць і вешаць на дзяржаву»? І чаму гэты страх пераважвае клопат пра дзяцей, якія ўжо нарадзіліся?
Так званую «сацыяльную прастытуцыю» называюць праявай гуманнасьці і міласэрнасьці. На жанчын, праўда, гэта не распаўсюджваецца.
Жанчыну, якая ў радзільні адмовілася ад дачкі з сындромам Даўна, усяляк абражаюць у дыскусіях. Але яна адкрыта сказала тое, з чым шматлікія іншыя людзі моўчкі згодныя.
Падлеткаў у школе цяпер будуць вучыць «Падрыхтоўцы да шлюбу і сямейнага жыцьця», але праграма безнадзейна састарэла.
Часам мне здаецца, што нічога ў беларускай палітыцы мяне ўжо ня зьдзівіць. Але, па шчырасьці, прапанова пакінуць стары памер адпачынку па дагляду за дзецьмі (тры гады), а штомесячныя выплаты рабіць толькі першы два гады, усё ж зьдзівіла.
Жанчынам у Беларусі дазволілі сядаць за стырно на любым тэрміне цяжарнасьці, але гэта тычыцца толькі аўтамабіляў катэгорыі «В».
Калі ў Менску так шмат пачынаньняў «зьнізу», чаму б хоць для пачатку не падтрымаць рэгіёны «зьверху»?
Трэба перавесьці такія злачынствы як «пагроза забойствам» і «згвалтаваньне» ў зону публічнага абвінавачваньня.
Дзяржава паказвае, што псыхалягічны камфорт жывога чалавека — нішто ў параўнаньні з неабходнасьцю прытрымлівацца традыцыі.
14 лістапада ў Менску адкрыўся шосты форум усерасейскай праграмы «Сьвятасьць мацярынства». Так, вы ўсё правільна прачыталі: Менск і ўсерасейскі форум.
Дасьледаваньне паказала, што жанчыны, якім адмовілі ў перарываньні цяжарнасьці, пакутуюць болей, чым тыя, якія зрабілі аборт.
Ці шмат вы бачылі інтэрвію з пасьпяховымі ў сваёй прафэсіі мужчынамі, дзе б у іх запытваліся, як яны сумяшчаюць працу і сямейныя клопаты?
«Сапраўдны мужчына» — гэта такі мітычны пэрсанаж, які часта ўзгадваюць, калі рэальныя ўчынкі рэальных мужчын падаюцца няправільнымі ці нязручнымі для кагосьці.
Адна мая знаёмая ладзіць для жанчын так званую школу мам «Кіслародная маска». Яна не вучыць іх быць яшчэ лепшымі мамамі, а паказвае, што яны ўжо добрыя, і нагадвае, што кіслародную маску трэба спачатку насоўваць на сябе, і толькі потым на дзіця.
Хутка мэдыйная хваля сыдзе, і размовы пра закон аб папярэджаньні хатняга гвалту зноўку вернуцца ў адносна вузкія актывісцкія колы. Але пакуль тэма на слыху, зноў і зноў узьнікаюць старыя матывы: розныя людзі спрабуюць выбудаваць герархію праблем у дзяржаве і вызначыць пасьлядоўнасьць іх вырашэньня.
Калі гаворка ідзе пра фэйкі ў мэдычных, фізычных альбо астранамічных дасьледаваньнях, наяўнасьць ілжэдасьледаваньняў не спрабуюць выдаць за «разьвенчваньне ілжэнавукі».
Прадаваць і набываць дзяцей у Беларусі нельга, але калі вельмі хочацца і ёсьць адпаведныя дыягназы, дык можна.
Аглядальнік дзяржаўнай газэты «Беларусь сегодня» Максім Восіпаў нядаўна задаўся пытаньнем, ці маюць маральнае права заводзіць дзяцей людзі, у якіх няма свайго аўтамабіля.
Важна, якія каштоўнасьці дэманструюць дарослыя, а не які камплект геніталій яны маюць.
Цяперашні флэшмоб моцна адрозьніваецца ад папярэдніх: жанчыны больш не шукаюць спачуваньня і разуменьня, як гэта было раней.
Новы закон мусіць абараніць людзей, для якіх дом стаў турмой, а сям’я — інстытутам катаваньня.
Можна дыпляматычна ўхіляцца ад адказу, але фактычна дзеці ў нас абароненыя горш за пэдафілаў.
Пераход на асобы — досыць звычайная ў сварках практыка. І хай гэта лічыцца неэтычным, але калі аргумэнты па сутнасьці сканчваюцца, людзі часта пад уплывам эмоцый пераходзяць да абмеркаваньня асобаў апанэнтак ці апанэнтаў.
Грудное кармленьне — ня нейкі ганебны і брудны працэс, які трэба хаваць у грамадзкіх прыбіральнях ці прымерачных кабінках.
Калі некаму падаецца, што чарговае навучаньне жанчын «быць асьцярожнымі» — гэта добрая ідэя, дык гэтыя людзі памыляюцца.
Юры Вяргейчык лічыць, што жанчынам трэба ствараць ідэальныя ўмовы для жыцьця? Дык хай пачне зь сябе і перастане выказваць у публічнай прасторы ідэі, якія жанчын дыскрымінуюць.
«Вітаю, я супрацоўнік РАУС, прывёз жанчыну ў крызісны пакой, дзьверы зачынены. На гарачай лініі далі ваш нумар».
У Беларусі паступова павышаецца пэнсійны ўзрост, і пакуль што гэта адбываецца сымэтрычна для жанчын і мужчын, але экспэрты не выключаюць таго, што ў будучым жанчыны «дагоняць» мужчын, і сыходзіць на пэнсію ўсе будуць у адным і тым жа ўзросьце. І гэта, кажуць, частка барацьбы на шляху да дасягненьня гендэрнай роўнасьці.
Пакуль у падручніках па астраноміі Плютон то становіцца плянэтай, то зноўку перастае ёй быць, на працоўным навучаньні ўсё стабільна: дзяўчаты вучацца шыць, вязаць і гатаваць, а хлопцы — працаваць з дрэвам, мэталам і станкамі.
У Беларусі дзецьмі займаюцца амаль заўжды жанчыны, і гэтага ня варта ігнараваць.
Беларускія сем’і, у якіх ёсьць непаўналетнія дзеці, нашмат часьцей аказваюцца за мяжой беднасьці.
Муж спрабуе забіць жонку — плаціць 857,5 рублёў. Жонка спрабуе выгароджваць яго ў судзе, і плаціць за гэта 735 рублёў.
Калі музычны конкурс выйграе канвэнцыйна прыгожая жанчына з мадэльнымі парамэтрамі 90-60-90, яе зьнешнасьць успрымаецца публікай як дадзенае.
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала называе галадоўку ўдзельніц руху «Маці 328» ціскам і ўмяшаньнем у правасудзьдзе — дзяржава зноў спрабуе выдаць белае за чорнае і наадварот.
Мамы ствараюць рухі, змагаюцца з сыстэмай, абвяшчаюць галадоўкі, патрабуюць зьменаў у заканадаўстве. Нават калі яны разумеюць, што ня маюць ніякіх шанцаў на перамогу
Прагрэс — гэта не заўжды распрацоўка новых мэтадаў ці новай апаратуры. Часам трэба проста прызнаць свае памылкі.
Мне не патрэбныя прычыны, каб не станавіцца мамай. І калі я не фарбуюся перад тым, як выйсьці з кватэры, — я не «шукаю ўвагі».
Стаўленьне беларускага грамадзтва да шлюбу кардынальна мяняецца, і рэлігійным ды палітычным дзеячам давядзецца з гэтым проста зьмірыцца.
Загрузіць яшчэ