У Гомелі дэмакратычныя актывісты распачалі інфармацыйную кампанію супраць абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам на пяты тэрмін.
2 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія разгледзіць скаргу кандыдаткі на прэзыдэнта Беларусі Тацяны Караткевіч на свайго суперніка па выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнку.
38-гадовая дачка работнікаў трактарнага заводу, псыхоляг, «праект ФСБ і КДБ», «падтанцоўка Лукашэнкі» і «адзіная надзея сёлетніх выбараў» — два дні ў кампаніі Тацяны Караткевіч.
Удзельнічаць, ці ня ўдзельнічаць у выбарах? Гэтае пытаньне задаецца ўжо амаль дзевятнаццаць гадоў.
Для беларусаў выбары павінны стаць сьвятам, а замежнікі хай ацэньваюць як хочуць, заявіў Аляксандар Лукашэнка, вярнуўшыся з ЗША.
Гомельскія апазыцыянэры плянуюць правесьці сходы з выбаршчыкамі з мэтай агітацыі супраць абраньня Аляксандра Лукашэнка прэзыдэнтам.
У Берасьці на сустрэчу з кандыдаткай у прэзыдэнты Тацянай Караткевіч прыйшло каля 300 чалавек.
У «Інтэрвію тыдня» першы кіраўнік Беларусі тлумачыць, чаму ён прыхільнік байкоту і як ён ставіцца да Тацяны Караткевіч.
Кандыдат на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Івацэвічах і Бярозе.
За Лукашэнку гатовыя галасаваць 45,7% беларусаў. За Караткевіч — 17,9%. Гатоўнасьць прыйсьці на выбары выказваюць звыш 72,5%. Свабода папрасіла экспэртаў ацаніць гэтыя лічбы.
У парадак дня пасяджэньня Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пройдзе ў пятніцу, 2 кастрычніка, уключылі яшчэ адно пытаньне.
За Аляксандра Лукашэнку сёньня гатовы галасаваць 45,7%, але з улікам яўкі сацыёлягі прагназуюць ягоную перамогу ў першым туры.
Колькі ні чытаю пра байкот/ігнор выбараў (што, на маю думку, супрацьлеглыя дзеяньне/бязьдзеяньне), не знаходжу ніводнага аргумэнту «за».
У ЦВК адрэагавалі на просьбу Тацяны Караткевіч аддаць ёй нявыкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам эфірны час на БТ.
Выняў з паштовай скрынкі дзівосны выбарчы плякат. «Чатыры ў адным». Справа Лукашэнка, зьлева Караткевіч. З адваротнага боку адпаведна Улаховіч і Гайдукевіч.
Жыхары дому 78 па вуліцы Каліноўскага ня хочуць ісьці на выбары, бо дом стаіць без капітальнага рамонту 46 год.
Што вы ведаеце пра канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Гэтым разам сатырычныя пэрсанажы Лявона Вольскага Саўка ды Грышка іранізуюць над некаторымі новымі народнымі сьпевамі пра Лукашэнку.
Калі вы пачынаеце хлусіць, гэта яшчэ не значыць, што вы становіцеся палітыкам.
Зона Свабоды – штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. У праграме таксама: пра што гавораць і што недагаворваюць кандыдаты ў прэзыдэнты. Статкевіч задае 5 пытаньняў Лукашэнку. Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў. Вядучы: Аляксандар Лукашук.
Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч зьвярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай даць ёй час для выступу па тэлебачаньні, які не скарыстаў Аляксандар Лукашэнка.
Ня веру, дарагі наш Прэзыдэнт, што ў Беларусі няма мора!»
Выбары ў Беларусі ператварыліся ў рытуал ляяльнасьці дзяржаве, як гэта было за савецкім часам.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце грамадзкай арганізацыі «Права выбару — 2015».
Пра гэта заявіла ў сваім чарговым тэлезвароце да выбарцаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Як штабы прэтэндэнтаў на галоўную дзяржаўную пасаду ацэньваюць вынікі першага этапу агітацыйнай кампаніі і чым будуць займацца ў бліжэйшыя дні?
Тацяна Караткевіч першай з кандыдатаў у прэзыдэнты наведалася ў райцэнтар, зь якога пачаў сваю палітычную кар’еру Аляксандар Лукашэнка. На сустрэчы з выбарцамі кандыдатка заклікала галасаваць за яе і казала пра «Народную праграму», зь якой зьбіраецца стаць кіраўніком Беларусі.
Апошнім сярод зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты на першым канале Беларускага тэлебачаньня выступіў 25 верасьня Сяргей Гайдукевіч.
Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч зьвярнулася ў Цэнтравыбаркам з просьбай перадаць ёй эфірны час, ня выкарыстаны іншым кандыдатам, Аляксандрам Лукашэнкам.
Рэчыцкі райвыканкам раіць прыхільнікам кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч узгадняць агітацыйныя пікеты з БРСМ і «Белай Русьсю».
Найхутчэй траціць грошы з выбарчага фонду Мікалай Улаховіч: з 30 мільёнаў у яго засталося на рахунку 22 200 рублёў.
«Назавіце кандыдатаў у прэзідэнты?», «Што чакаеце ад свайго кандыдата?», «Ці пойдзіце галасаваць?» — з гэтымі пытаньнямі карэспандэнт Свабоды паразмаўляў з студэнтамі Менску
Калі думаеш пра Беларусь пасьля выбараў, увага ўвесь час зьбіваецца на дожд у туманным мроіве за вакном.
Увечары 25 верасьня кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч сваім другім выступам на тэлеканале «Беларусь 1» завяршае чарговы этап выбарчай кампаніі — тэлезвароты прэтэндэнтаў да выбарцаў.
Відэаролікі з заклікамі стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах публікуе праваабарончы сайт spring96.org.
Тое, што Сяргей Калякін не сабраў неабходных для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта 100 тысяч подпісаў выбарцаў, ускладніла партыйцам агітацыю супраць чарговага абраньня кіраўніком Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што «Гэтая прэзыдэнцкая кампанія зьяўляецца больш талерантнай, чым мінулая».
Наколькі прапарцыйна ў дзяржаўных мэдыях прадстаўленыя розныя кандыдаты ў прэзыдэнты?
У суботу, 26 верасьня, у 19:05, глядзіце «Зону Свабоды» – штотыднёвую аналітычную перадачу на тэлеканале Белсат. Сярод тэмаў таксама: Расейская авіябаза: куды паляціць Беларусь у выніку сёлетніх выбараў. Статкевіч задае 5 пытаньняў Лукашэнку.
«Я зрабіла Генадзю Браніслававічу строгае папярэджаньне. Гэта прафіляктычная мера ўзьдзеяньня. А вам патрэбна, каб я яго расстраляла?!».
«Прэзыдэнтаў многа мы відалі, за Лукашэнку лучшэ ў міры нет», — сьпявае ансамбаль «Крынічанька» з Жыткавіцкага раёну са сцэны акцыі «Мы разам», якая праходзіць пад перадвыбарчымі сымбалямі Аляксандра Лукашэнкі.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, арганізатар беларускага добраахвотнага атраду «Пагоня» ва Ўкраіне Ігар Гузь лічыць, што лепшая стратэгія для беларускай апазыцыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў — байкот.
Як жа кляне начальства тое АБСЭ: як жа выбары незаўважныя, ды аб іх – немы крык плякатаў на кожным кроку. Упершыню такое, гаспада!
Свабода паспрабавала высьветліць, як зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзыдэнты выкарыстоўваюць інтэрнэт і сацсеткі ў сваіх агітацыйных кампаніях.
У чарговай перадачы «Інтэрвію тыдня» мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч тлумачыць, чаму тыя, хто ігнаруе выбары, — гэта ўзор для большасьці.
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч правёў народны сход, прысьвечаны абмеркаваньню вынікаў дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі.
Эндру Ўілсан, дасьледнік Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах, кажа пра вялікую імавернасьць таго, што Эўразьвяз зьмякчыць санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.
Сябра палітрады Саюзу правых сіл Расеі, былы старшыня партыі «Правое дело» Леанід Гозман у інтэрвію Свабодзе сказаў, што ў пытаньні стаўленьня да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі давярае пазыцыі Анатоля Лябедзькі.
Старшыня ЦВК пракамэнтавала Свабодзе прамежкавыя справаздачы місіяў СНД і АБСЭ пра назіраньне за выбарчай кампаніяй у Беларусі.
Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч выказаў згоду з ацэнкамі выбарчай кампаніі, якія зьмяшчаюцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека АБСЭ аб беларускіх выбарах.
Загрузіць яшчэ