Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына называе прэзыдэнцкую кампанію талерантнай і прагназуе складаныя парлямэнцкія выбары


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што «Гэтая прэзыдэнцкая кампанія зьяўляецца больш талерантнай, чым мінулая».

Такое вызначэньне Лідзія Ярмошына зрабіла ў інтэрвію газэце «Звязда»:

— У выбарах ня ўдзельнічае апазыцыя, якая знаходзіцца ў сапраўды жорсткім супрацьстаяньні з уладай. Але я магу сказаць, што так бывае не заўжды. Выбары 2010-га году, калі ўдзельнічалі 8 радыкальна апазыцыйных кандыдатаў са сваімі прадстаўнікамі, былі зусім іншымі. Любы старшыня Цэнтравыбаркаму падзякаваў бы Богу за такі падарунак — сёньняшнюю выбарчую кампанію.

— Значыць, вам прасьцей, чым мінулы раз?

— Непараўнальна. Зусім іншыя катэгорыі.

— І хутка, амаль адразу пасля прэзыдэнцкай кампаніі, пачнецца наступная — парлямэнцкая.

— Думаю, што яна будзе складанай. Мяркую, што ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты, якія пакінулі прэзыдэнцкую гонку, будуць удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. І гэта будзе сапраўды жорсткая барацьба. Бо часта чалавеку складана ўзяць на сябе пэрсанальную адказнасьць для балятаваньня ў прэзыдэнты. А вось узяць калектыўную ў парлямэнце заўжды ахвотных вельмі шмат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG