Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК вызначыцца, як падзяліць нескарыстаны час Лукашэнкі


Паседжаньне ЦВК у Менску 24 верасьня 2015 году
Паседжаньне ЦВК у Менску 24 верасьня 2015 году

У парадак дня пасяджэньня Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пройдзе ў пятніцу, 2 кастрычніка, уключылі яшчэ адно пытаньне.

Цэнтравыбаркам разгледзіць просьбу кандыдата на прэзыдэнта Тацяны Караткевіч аддаць ёй ня выкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам эфірны час на Беларускім тэлебачаньні.

Пра гэта Свабодзе паведамілі сёньня ў ЦВК. Там патлумачылі сытуацыю:

«Учора на прэсавай канфэрэнцыі спадарыня Ярмошына заявіла, што афіцыйнага звароту па гэтым пытаньні ад Тацяны Караткевіч няма. І сапраўды, на той час дакумэнтаў ад прэтэндэнткі ў нас не было. Аднак літаральна праз паўтары гадзіны пасьля завяршэньня размовы з журналістамі давераная асоба Караткевіч прынесла ў ЦВК яе заяву. І мы вырашылі ўключыць яе ў парадак дня пасяджэньня, якое пройдзе 2 кастрычніка».

На прэсавай канфэрэнцыі Лідзія Ярмошына заявіла, што выканаць просьбу Тацяны Караткевіч будзе «даволі праблематычна».

Яшчэ адзін кандыдат на прэзыдэнта, Сяргей Гайдукевіч, прапаноўвае нявыкарыстаны час Аляксандра Лукашэнкі аддаць на тэледэбаты. Удзельнічаць у іх зьбіраюцца, акрамя Гайдукевіча, таксама Караткевіч і Ўлаховіч. Лукашэнка ад удзелу ў дэбатах адмовіўся.

Такім чынам, акрамя просьбы Тацяны Караткевіч, ЦВК у пятніцу разгледзіць яе скаргу на адрас кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, які, на думку прэтэндэнткі, падчас выбарчай кампаніі ўжывае адміністратыўны рэсурс.

Яшчэ адно пытаньне — як арганізаваць галасаваньне для будаўнікоў Астравецкай АЭС, які працуюць там вахтавым мэтадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG