У кіраўніцтве ЭЗ заявілі аб дасягненьні пастаўленай раней мэты цалкам вакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 да канца лета 70% дарослага насельніцтва.
Як доктару правільна сказаць пацыенту, што ў яго рак? Пра што важна пацыенту абавязкова запытаць доктара-анколяга і пра што дамовіцца? Што такое анкалягічная каманда, як атрымаць другую думку і як шукаць інфармацыю ў інтэрнэце? Парады дае анколяг Надзея Пятроўская.
Больш 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёна грамадзянаў краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Паразмаўлялі з грузінскім псыхолягам Джанай Джавахішвілі пра сытуацыю ў Беларусі: як яна ўплывае на стан людзей і калі варта зьвярнуцца да спэцыяліста.
Фэдэральныя прадстаўнікі аховы здароўя ЗША заявілі, што новыя дадзеныя апраўдваюць кампанію рэвакцынацыі. Але некаторыя навукоўцы не пагадзіліся, заявіўшы, што ня кожнаму амэрыканцу патрэбна яшчэ адна доза.
Вакцыны даюць надзею на спыненьне пандэміі, але толькі калі яны будуць даступныя ўсім, адзначыў пантыфік.
Рэзкі рост сьмяротнасьці назіраецца на фоне пашырэньня штаму «дэльта».
З анколягам доктаркай Надзеяй Пятроўскай гаворым пра колярэктальны рак — трэці ў сьвеце тып раку паводле распаўсюджанасьці, 90% выпадкаў якога можна прадухіліць. Тлумачым, чаму гэта важна для беларусаў, раскажам пра «акно магчымасьцяў» і «правілы, напісаныя крывёй».
Выяўленьне пацыента з сымптомамі ліхаманкі гэтага віду пацьвердзілі Міністэрства здароўя краіны і Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
На сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.
Кіраўніца госьпісу Вольга Вялічка вымушана зьехала за мяжу, а беларускія ўлады дадалі яе ў розшук па лініі Інтэрполу. Госьпіс сьпярша выгналі з ранейшага памяшканьня, а цяпер намагаюцца закрыць.
Аднак сайт даступны праз VPN. Таксама працуе тэлеграм-канал ініцыятывы.
Год таму прайшлі першыя акцыі пратэсту, ланцугі салідарнасьці мэдыкаў Беларусі. Сярод палітвязьняў Беларусі каля 10 мэдыкаў. Шмат дактароў зьехалі з краіны празь перасьлед. Як зьмянілася мэдычная супольнасьць Беларусі за гэты год? Абмеркаваньне на youtube-канале «Свабода Premium».
Нейкі швайцарскі біёляг рэзка скрытыкаваў ЗША і САЗ, аспрэчыўшы тэзіс пра лябараторнае паходжаньне каранавірусу. Яго шырока цытавалі кітайскія СМІ. Высьветлілася, што такога навукоўца не існуе.
815 ахвяраў за суткі. Гэта максымум з пачатку сусьветнай пандэміі. Пры гэтым за мінулыя 24 гадзіны каранавірусам заразіліся 22 277 чалавек.
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргоньню дзеці заразіліся каранавірусам.
Андрэй Сошнікаў з «Настоящего времени» дасьледаваў дадзеныя, атрыманыя ад «Кібэрпартызан» — хакераў, якія заявілі пра ўзлом сыстэмы «Пашпарт» у Беларусі.
Амэрыканскія выведныя агенцтвы атрымалі доступ да базы дадзеных узораў вірусаў, якія вывучаліся ва Ўханьскім інстытуце вірусалёгіі. Вывучэньне дакументацыі можа дазволіць праверыць гіпотэзу пра лябараторнае паходжаньне вірусу.
Заснавальнік «Голасу» Павал Лібер расказаў, як ужо больш за месяц працуе сэрвіс мэдычных онлайн-кансультацыяў «еЗдоровье», які накіраваны на падтрыманьне лекараў, пацярпелых ад рэпрэсіяў у Беларусі, і дае пацыентам магчымасьць зручных, ананімных і бясьпечных дыстанцыйных кансультацыяў у дактароў.
Амэрыканскія цэнтры кантролю за прадуктамі харчаваньня і лекамі (CDC) занепакоеныя ўспышкай COVID-19 у Правінстаўне, штат Масачусэтс, падчас якой аказалася, што большасьць інфікаваных новым штамам Дэльта былі раней цалкам вакцынаваныя, піша The New York Times.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў сьвеце перавысіла 200 млн, падлічылі ў амэрыканскім унівэрсытэце Джонза Гопкінза. Апошнім часам тэмпы распаўсюджваньня павялічыліся праз штам «дэльта».
Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі, зьмены і тэндэнцыі ў сыстэме аховы здароўя Беларусі разам з анколягам Надзеяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.
Усе службоўцы фэдэральнага ўраду ЗША мусяць прайсьці вакцынацыю ад COVID-19 або рэгулярна рабіць аналізы і прымаць іншыя захады для стрыманьня пашырэньня вірусу. Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Заражэньні назіраюцца як у Алімпійскай вёсцы, так і ў Токіё ў цэлым. Аднак МАК лічыць, што Гульні на інфікаваньне жыхароў гораду не ўплываюць, перадае DW.
Паводле першых вынікаў дасьледаваньняў кампаніяў BioNTech / Pfizer, увядзеньне трэцяй дозы іх вакцынаў праз паўгода пасьля другой можа істотна павысіць абарону ад дэльта-варыянту каранавірусу.
У Вялікабрытаніі памерлі, прынамсі, 259 чалавек, якія заразіліся дэльта-варыянтам каранавірусу. Паводле дадзеных агенцтва Public Health England пры міністэрстве аховы здароўя Вялікабрытаніі, 116 з іх былі цалкам вакцынаваныя.
Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.
Намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР Цзэн Ісінь абвінаваціў САЗ у пагардзе да здаровага сэнсу і ў высакамерным стаўленьні да навукі.
Цяперашняя Беларусь – гэта новая Спарта, у якой няма месца слабейшым.
Савет міністраў пастановай № 401 зьменшыў тэрмін самаізаляцыі па COVID-19 з 10 да 7 дзён.
Тры тыдні таму пачаў працу праект «Тэлемэдыцына». Кожны ахвотны можа атрымаць празь яго дапамогу ад лекара. Кансультацыі цалкам бясплатныя, але вітаюцца ахвяраваньні. Кожнае зь іх ідзе на падтрымку рэпрэсаваных лекараў.
Гендырэктар арганізацыі заявіў, што сьвет знаходзіцца на пачатковай стадыі трэцяй хвалі, ёсьць шмат праблем з вакцынацыяй і новым штамам.
І ў Беларусі, і ў Расеі знайшлі індыйскі штам «дэльта плюс», ад якога і расейскі «Спутнік V», і кітайская вакцына Vero Cell бароняць горш. Параўналі сытуацыю ў дзьвюх краінах.
У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.
Міністэрства здароўя Беларусі распрацавала плятформу аб парадку дэпэрсаналізацыі дадзеных пацыентаў.
Найбольш людзей ад каранавірусу памерла ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Катэгорый будзе тры — другая, першая і найвышэйшая.
Аўтарытэтны навуковы часопіс Nature апублікаваў артыкул, у якім сьцьвярджаецца, што дадзеныя з Расеі і многіх іншых краін сьведчаць пра бясьпеку і эфэктыўнасьць вакцыны «Спутник V».
У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы паліцыя затрымала шасьцярых праціўнікаў прымусовай вакцынацыі ад каранавірусу новага тыпу, якія зьбіраліся правесьці мітынг. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо».
Па эўрапейскім кантынэнце актыўна распаўсюджваецца дэльта-штам COVID-19, таксама вядомы як індыйскі. Пасьля ўпэўненага зьніжэньня захворваньня эпідэмічныя паказьнікі ў Эўропе зноў пагаршаюцца.
Парлямэнт Францыі канчаткова прыняў закон аб біяэтыцы зь яго галоўным палажэньнем аб праве на экстракарпаральнае апладненьне (ЭКА) для ўсіх жанчын, у тым ліку адзінокіх і ў зарэгістраваным аднаполым шлюбе, паведаміла RFI.
Арышты мэдыкаў, кадравы дэфіцыт, інтэрны ці прафэсійна непрыдатныя людзі замест звольненых дактароў, уплыў санкцый на абсталяваньне мэдычных установаў і наяўнасьць лекаў.
Па стане на 25 чэрвеня 2021 году Рэспубліканскі банк вакансій прапануе працу 3075 лекарам, 3042 мэдычным сёстрам, 1040 фэльчарам. Міністэрства аховы здароўя асаблівай праблемы ня бачыць і сьцьвярджае, што адтоку мэдыкаў няма.
Абмяркоўваем з кандыдатам мэдычных навук, анколягам Надзеяй Пятроўскай актуальную для сьпякотнага лета тэму — рак скуры.
«Дэльта»-варыянт каранавірусу імкліва распаўсюджваецца па плянэце. Ці праўда, што гэты штам больш заразны і сьмяротны? Ці абараняюць ад яго вакцыны?
Аляксандар Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій былую дырэктарку РНПЦ дзіцячай анкалёгіі Вольгу Алейнікаву і былога дырэктара РНПЦ анкалёгіі Алега Суконку.
Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку.
Паводле стану на 20 чэрвеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 179,093 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,877 млн чалавек, выздаравелі 163,620 млн.
Аўстралійскія дасьледнікі пачалі клінічныя выпрабаваньні вакцыны новага тыпу супраць COVID-19 — яна будзе ўводзіцца з дапамогай назальнага спрэю.
Загрузіць яшчэ