Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстраліі пачаліся выпрабаваньні вакцыны новага тыпу ад COVID-19


Гэты аўтамабіль у Мэльбурне паказвае кірунак да пункту тэставаньня на COVID-19
Гэты аўтамабіль у Мэльбурне паказвае кірунак да пункту тэставаньня на COVID-19

Аўстралійскія дасьледнікі пачалі клінічныя выпрабаваньні вакцыны новага тыпу супраць COVID-19 — яна будзе ўводзіцца з дапамогай назальнага спрэю.

Спэцыялісты Брысбэнскай кампаніі Nucleus Network мяркуюць, што іх вакцына стане больш эфэктыўнай, чым прэпараты AstraZeneca і Pfizer.

Новай распрацоўцы аўстралійскіх навукоўцаў прысьвечаны артыкул, апублікаваны на сайце «Голасу Амэрыкі».

Доктар Пол Грыфін, мэдычны дырэктар кампаніі Nucleus Network, якая распачала выпрабаваньні вакцыны, кажа, што аўстралійскі прэпарат павінен зьнізіць рызыку заражэньня.

«Асноўная перавага новага прэпарату ў тым, што ён ўводзіцца той самай дарогай, якім трапляюць у арганізм патагены або вірус. Мы спадзяемся, што гэта ўзмацняе эфэктыўнасьць вакцыны, фактычна прадухіляючы пранікненьне вірусу ў арганізм чалавека», — заявіў Грыфін.

Аўстралійскія распрацоўшчыкі новай вакцыны кажуць, што яна стане даступнай для пацыентаў прыкладна праз два гады.

У цяперашні час у Аўстраліі ўхваленыя для выкарыстаньня дзьве вакцыны супраць COVID-19 — AstraZeneca і Pfizer. На гэтым тыдні кіраўніцтва грамадзкай аховы здароўя краіны заявіла, што будзе рэкамэндаваць прэпарат AstraZeneca людзям ва ўзросьце 60 гадоў і старэй. Гэта зьвязана з тым, што ў маладых людзей, як паказала практыка, маецца — хай у вельмі рэдкіх выпадках — рызыка разьвіцьця трамбозу.

Улады Аўстраліі, зь яе 25-мільённым насельніцтвам, плянуюць завяршыць вакцынацыю да канца 2021 году. На сёньняшні дзень у Аўстраліі зарэгістравана каля 30 тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам. Ахвярамі эпідэміі сталі больш за 900 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG