Больш за 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёна грамадзян краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Паводле зьвестак міністэрства поўны курс вакцынацыі прайшлі:
- У Берасьцейскай вобласьці больш за 159,5 тысячы чалавек (11,8%),
- у Віцебскай — больш за 140,5 тысячы чалавек (12,5%),
- у Гомельскай — больш за 222,9 тысячы чалавек (16%),
- у Горадзенскай — больш за 127,8 тысячы чалавек (12,4%),
- у Магілёўскай — больш за 136,8 тысячы чалавек (13,5%).
- у Менску — больш за 288,7 тысячы чалавек (14,3%),
- у Менскай вобласьці — звыш 155,3 тысячы чалавек (10,5%),
Паводле зьвестак на 20-21 жніўня ў сьвеце цалкам было прышчэплена ад каранавірусу 24,3% насельніцтва, у Латвіі— 38,8%, у Літве — 52,7, у Польшчы — 48,6%, у Расеі — 23,5%, ва Ўкраіне — 7,1%.