Сяргей Шупа нарадзіўся ў 1961 годзе, вырас на менскім бруку (Доўгі Брод), скончыў інстытут замежных моваў.
Напэўна, у сьпісе дзесяці найбольш тыражаваных пісьменьнікаў у Беларусі паводле Нацыянальнай кніжнай палаты адносна аднаго чалавека найчасьцей гучала пытаньне: «А хто гэта»? Сапраўды, імя Аляксандра Росіна цяпер мала каму нешта кажа.
Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 на Зэльвеншчыне. Пасьля заканчэньня філфаку БДУ працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор».
Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Інфаграфіка Радыё Свабода
Мая аўдыторыя — гэта чытачы альманаху «Беларус» і часопісу «Дзеяслоў», асобныя сябры, калегі і літаратурныя крытыкі; для яе і пішу. Ідэальны чытач? Хай ім будзе некаторы з маіх пэрсанажаў.
Дзьве новыя кніжкі, з выразнай скіраванасьцю на скандал. Апошняга, на жаль, не адбудзецца: лета, выбары, сьпёка, адпачынкі.
Мы пішам таму, што любім гэта; нам хочацца расказаць гісторыю, значыць, чытачы маюцца на ўвазе.
Антон Рудак нарадзіўся ў 1989 у Менску. Дэбютны зборнік вершаў «Верхні горад» выйшаў у 2014. Вершы і проза публікаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Наша Ніва».
Ворагі Беларушчыны спадзяваліся, што пазбаўленая дзяржаўнай падтрымкі наша прыгожае пісьменства загавее душой. Каб такія спадзеўкі ня спраўдзіліся, я і ўдзельнічаю ў літаратурным працэсе.
Мне ўсе чытацкія рэакцыя цікавыя, але адначасова я да ўсіх ацэнак і абыякавая. Таму так: я пішу для ўсіх, ні для кога і для сябе.
«Ідэальны чытач маіх тэкстаў, на жаль, пакуль я сам, але найбольш водгукаў і лістоў атрымліваю ад жанчын».
Сучасную замежную літаратуру беларускамоўныя чытачы атрымліваюць і, хутчэй за ўсё, яшчэ доўга будуць атрымліваць праз расейскія, польскія, украінскія, яшчэ якія-небудзь пераклады.
Паэт, перакладнік, эсэіст. Сёлета выдаў кнігу перакладаў Сяргія Жадана «Ўкраінскія авіялініі», зборнік «Беларускі мужчына», а таксама кніжку дзіцячых вершаў «Нататкі таткі».
Ці можна было мець шчасьлівае дзяцінства ў Беларусі ў 1930-х, калі шалеў бальшавіцкі тэрор і тысячы дзяцеў «ворагаў народу» апыналіся ў сталінскіх дзетдомах? Рэцэнзія Яна Максімюка на кнігу мэмуараў Юлі Андрусышын.
Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць? Гэтая кніга мне некалі сьнілася. На жаль, прозьвішча аўтара я не запомніў.
Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць? — Хацела б быць Льюісам Кэралам і напісаць яго кніжкі.
«Па талерантнасьці паводле 5-бальнай сыстэмы я паставіла б беларусам двойку з плюсам». Размова зь Сьвятланай Курс — пісьменьніцай, перакладчыцай, журналісткай.
Віктар Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 у вёсцы Пугачы Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Цяпер – галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Галоўнай спружынай кнігі ёсьць супрацьстаяньне бальшавізму як ідэі. Фактычна гэта збор твораў Лукашука, бо ў адным томе суседзяць пяць ягоных кніг.
Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў.
Марыя Мартысевіч — паэтка, перакладчыца, публіцыстка. «Пачуцьцё абсалютнай свабоды я адчула толькі двойчы ў жыцьці. Гэта было, калі ў мяне цалкам сканчаліся грошы».
«Мэлянхолія супраціву» — прыклад кнігі, беручы якую ў рукі, сьледам за аўтарам вялікую працу робіць чытач.
Ва ўмовах міжнародных санкцыяў і эканамічнага крызысу Расея сёлета сьвяткуе Год літаратуры — мерапрыемства паклікана зьяднаць нацыю, прадэманстраваць яе веліч.
Тацяна Барысік пра кнігу Сяргея Ўкраінкі «Белы бусел, чорнае пяро».
Пісаць я магу толькі пальцамі, трэба, каб рука ўдзельнічала, дык патрабую клявіятуру ці паперу з асадкай. Ня я, рука піша. А калі — калі ёсьць сілы перамагчы свой страх, ляноту, спакусы.
Лета — сэзон адпачынкаў, і доўгім вольным вечарам асабліва прыемна пачытаць кнігу. Крытык Павел Абрамовіч абраў для слухачоў Радыё Свабода пяць рознабаковых бэстсэлераў.
У Варшаве 12-14 чэрвеня адбыўся Big Book Festival.
Сяргей Балахонаў нарадзіўся ў 1977 на Гомельшчыне. Выдаў кнігі прозы «Імя грушы» (2005) і «Зямля пад крыламі Фэнікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі» (2012).
«Пісаць (тварыць, прыдумляць) і зьберагаць напісанае — не адно і тое ж. Першае — усюды, дзе адна. Асабліва ноччу. Другое — за сваім сталом».
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця быццам лакмусавая паперка праявіла факт пячорнага дзікунства: беларускія пісьменьнікі амаль ці зусім не чытаюць творы сваіх калег.
Колькі ў Эўропе моваў? Напэўна, ня менш, чым 100. А магчыма, што і ня менш, чым 150.
Адсутнасьць у Беларусі паўнавартаснай электроннай «вэрсіі» беларускага мастацтва даўно зрабілася агульнанацыянальнай праблемай.
Пра Макса Шчура даўно ўжо варта было б напісаць нешта сур’ёзнае, ледзь не манаграфічнае — настолькі вялікі і аб’ёмны ягоны даробак.
У кнізе ўсё мусіць быць прыгожа: і твар, і адзеньне, і душа, і думкі.
Загрузіць яшчэ