Антон Рудак нарадзіўся ў 1989 у Менску. Дэбютны зборнік вершаў «Верхні горад» выйшаў у 2014. Вершы і проза публікаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Наша Ніва».
1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)
Я пачаў пісаць вершы таму, што мне не падабаліся ўжо напісаныя, якія я спрабаваў чытаць. Таму перадусім пішу для сябе.
2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?
У ложку перад сном.
3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?
Я б хацеў быць аўтарам ужо напісанай кнігі прозы. Бо пакуль яшчэ мне гэта не ўдалося.
4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?
Тамаш Суркант з «Даліны Ісы» Чэслава Мілаша.
5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?
Уладзімір Караткевіч, так склалася гістарычна.
6. Што вы цяпер чытаеце?
Бяруся перачытваць «Зельманцаў» Мошэ Кульбака, гэтым разам па-беларуску.
7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?
Украінская, польская.
8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?
Яна адна.
9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?
Кнігу пра Менск. Магчыма, нон-фікшн.
10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?
У адзіноце.
Самае папулярнае
1