Амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка і камэнтатары дзяржаўнага тэлебачаньня абмеркавалі беларускую футбольную лексыку на майстар-клясе «Мова футболу».
Расейскія лёгкаатлеты прапусьцяць Алімпіяду-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра. Такое рашэньне прыняла сёньня Рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый пасьля пасяджэньня ў Вене.
Суд у Францыі асудзіў на тэрмін ад аднаго да двух гадоў пазбаўленьня волі трох расейскіх заўзятараў за беспарадкі, учыненыя ў Марсэлі. Пра гэта са спасылкай на агенцтва France-Presse інфармуе сайт SLON.
Латушка і камэнтатары Белтэлерадыёкампаніі Павел Баранаў i Дзьмiтрый Герчыкаў раскажуць, чым адрозьніваецца Эўра-2016 на расейскай мове ад чэмпіянату Эўропы па футболе па-беларуску.
Кіраўніка Ўсерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандра Шпрыгіна выдвараюць з Францыі, дзе праходзіць чэмпіянат Эўропы па футболе.
Аб гэтым стала вядома за некалькі дзён да магчымага прыняцьця рашэньня аб адхіленьні зборнай Расеі ад Алімпіяды ў Рыё.
Лекары дыягнаставалі сьмерць галаўнога мозгу англійскага заўзятара.
Свабода адшукала беларускія сьляды на французскіх арэнах 15-га чэмпіянату Эўропы па футболе
Адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку, калі на чэмпіянаце Эўропы па футболе паўторацца беспарадкі, арганізаваныя расейскімі фанатамі.
Аўтобус з расейскімі заўзятарамі ў раёне Кан спынілі французскія спэцслужбы.
Алекс Бут і Ен Хэдварт, якія ўдзельнічалі ў беспарадках у Марсэлі, асуджаныя да двух і трох месяцаў зьняволеньня адпаведна за парушэньне грамадзкага парадку. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Паводле дадзеных францускай пракуратуры, усе яны былі добра падрыхтаваныя і арганізаваныя.
Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) заявіў, што зборныя Расеі і Англіі могуць быць дыскваліфікаваныя і ня змогуць больш удзельнічаць у Эўра-2016, калі фанаты гэтых каманд і далей будуць удзельнічаць у беспарадках.
Пасьля матчу Расея-Англія, у суботу, 11 чэрвеня, на трыбунах марсэльскага стадыёна адбыліся сутыкненьні паміж расейскімі і ангельскімі заўзятарамі.
Пілёты галоўнай францускай авіякампаніі Air France ў суботу пачалі страйк. Пад пагрозай апынуліся паездкі сотняў тысяч аматараў футбола. Прафсаюз пілётаў Air France спрабуе дамагчыся павышэньня заробкаў і большай колькасьці лётных гадзінаў.
«Гэта адраджэньне цікавасьці да Чэмпіянату Беларусі». «Крумкачы» прадставілі чарговага спонсара
Сёньня ў Францыі стартуе чэмпіянат Эўропы па футболе. Спаборніцтвы будуць праходзіць зноў у адсутнасьць зборнай Беларусі.
Арганізатары рыхтуюцца да сьвята футбола ва ўмовах надзвычайнага становішча ў краіне.
10 чэрвеня ў Францыі стартуе 15-ты футбольны чэмпіянат Эўропы па футболе «Эўра-2016». У матчы-адкрыцьці на парыскім стадыёне «Стад-дэ Франс» зборная Францыі сёньня згуляе з камандай Румыніі.
10 чэрвеня ў парку Перамогі на набярэжнай Сьвіслачы пачне працу фан-зона чэмпіянату Эўропы па футболе з вольным уваходам.
Расейская тэнісістка Марыя Шарапава дыскваліфікаваная на 2 гады за парушэньне антыдопінгавых правілаў.
У Швэйцарыі ва ўзросьце 85 гадоў памёр Віктар Карчной — шахматыст, які быў у 1970-80-х гадах прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна сьвету.
Віталь Гуркоў зноў Чэмпіён Сьвету па тайскім боксе. Адзінаццаціразовы. Можна казаць пра фэнамэнальныя дасягненьні беларуса ў кантактным відзе спорту.
Прайграючы зь лікам 0:9, менская каманда па амэрыканскім футболе «Літвіны» перамагла самую моцную каманду Расеі «Грыфоны». Атмасфэра матчу, заўзятаркі-матулі і шмат прыгожых дзяўчат на трыбунах — у фотарэпартажы «Свабоды».
Мэр Кіева, экс-чэмпіён сьвету па боксе ў цяжкай вазе па вэрсіях WBO і WBC Віталь Клічко выказаў спачуваньні сваякам, блізкім і ўсім прыхільнікам Мухамада Алі.
Памёр Мухамад Алі, легенда ўсясьветнага боксу і свабоды слова.
Адзін з найбольш вядомых спартсмэнаў XX стагодзьдзя Махамад Аліпамёр у ЗША на 75-м годзе.
Швэйцарская пракуратура правяла ператрус у штаб-кватэры футбольнай фэдэрацыі ФІФА ў Цурыху і канфіскавала шэраг дакумэнтаў. Пра гэта інфармуе Бі-Бі-Сі.
Чаму футбол, спорт нумар 1 ва ўсім сьвеце, на мілай Бацькаўшчыне зусім ня нумар 1? Чаму прыярытэт аддадзены хакею?
Беларускія чэмпіёны сьвету ў тайскім боксе прыляцелі ў Менск са Швэцыі, дзе праходзілі спаборніцтвы.
Першы дыпляматычны тэнісны турнір на прызы кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея адбыўся ў Менску 28 траўня.
Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаасанаба з Тайлянду, які не саступаў у баях 4 гады запар. Беларусы на чэмпіянаце атрымалі пяць залатых мэдалёў.
З 28 траўня па 5 чэрвеня ў Абхазіі праходзіць футбольны чэмпіянат аўтаномных рэгіёнаў, непрызнаных дзяржаваў і народаў, якія ня маюць уласных краін. У турніры ConIFA ўдзельнічаюць 12 каманд.
Працяг мультфільма пра прыгоды трох казакоў — «Казакі. Футбол» ад 28 траўня можна паглядзець у інтэрнэце. Пяць першых сэрый ўжо ёсьць у онлайн-кінатэатры Megogo, які валодае эксклюзіўнымі правамі на паказ «Казакоў...» у інтэрнэце.
Больш за 100 мэдыкаў з 20 краінаў заклікаюць перанесьці або адмяніць Алімпіяду-2016. Мэдыкі называюць «неэтычнай» гатовасьць падвергнуць заражэньню вірусам Зіка гасьцей і ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра.
Аляксандар Лукашэнка жорстка адазваўся пра вынікі беларускай хакейнай зборнай на нядаўнім чэмпіянаце сьвету.
Першы намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян лічыць, што 50% футбольных трансьляцыяў павінна камэнтавацца па-беларуску.
Беларускі футбольны чэмпіянат прымусіў сябе заўважыць.
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах ня выключыў магчымасьці адхіленьня зборнай Расеі ад Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра — усё будзе залежаць ад вынікаў расьсьледаваньня допінгавай справы расейскіх спартсмэнаў.
Нездавальняючым назваў выступ беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Расеі старшыня Фэдэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі.
Амэрыканская пракуратура можа прад’явіць абвінавачваньні фігурантам скандалу пра ўжываньне допінгу расейскімі атлетамі.
Падчас новых аналізаў узораў з Алімпіяды 2008 году ў Пэкіне, быў знойдзены допінг ў пробах 31 спартоўца ў шасьці відах спорту.
Газэты ЗША і Канады заклікаюць забараніць удзел расейскіх спартсмэнаў на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Міністар спорту Расеі Віталь Мутко папрасіў прабачэньня за допінг-скандал, да якога датычныя спартсмэны зь яго краіны, і папрасіў усё ж дапусьціць расейскіх атлетаў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.
У Расеі можа існаваць цэлая сыстэма пры падтрымцы спартовага кіраўніцтва краіны, якая мае за мэту атрымаць перамогу любой цаной.
Косава прынялі ў склад чальцоў Міжнароднай фэдэрацыі футбола. На кангрэсе ФІФА ў Мэхіка за гэта прагаласаваў 141 дэлегат, 23 былі супраць.
Адзін з самых дасьведчаных беларускіх спартовых аналітыкаў Барыс Тасман кажа, што сытуацыя ў Расеі — прыклад таго, як ужываньне забароненых прэпаратаў ператвараецца ў норму.
Былы кіраўнік антыдопінгавай лябараторыі ў Маскве Грыгорый Родчанкаў у інтэрвію газэце New York Times распавёў аб выкарыстаньні допінгу расейскімі спартсмэнамі падчас Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы.
Цяпер славуты футбаліст, адхілены ад футболнай дзейнасьці праз карупцыйную дзейнасьць, зьбіраецца даказваць сваю правату ў судах.
Загрузіць яшчэ