Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 спартовец злоўлены на допінгу паўторнымі тэстамі з Алімпіяды


31 спартовец злоўлены на допінгу паўторнымі тэстамі з Алімпіяды ў Пэкіне. На чарзе Лёндан і Сочы.

Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што падчас новых аналізаў узораў з Алімпіяды 2008 году ў Пэкіне, быў знойдзены допінг ў пробах 31 спартоўца ў шасьці відах спорту.

Паводле МАК, распачатыя дысцыплінарныя працэдуры супраць неназваных атлетаў з 12 краін.

Пробы захоўваліся ў лябараторыі МАК у швэйцарскім горадзе Лязана. З дапамогай навейшых мэтадаў былі праведзеныя паўторныя тэсты на аналізах тых спартоўцаў, якія маюць выступаць сёлета ў жніўні на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.

Неўзабаве чакаюцца вынікі 250 паўторных тэстаў з Алімпіяды 2012 году ў Лёндане. Таксама маюць адбыцца паўторныя тэсты зь зімовай Алімпіяды ў Сочы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG