Расейскія лёгкаатлеты прапусьцяць Алімпіяду-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра. Такое рашэньне прыняла сёньня Рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый пасьля пасяджэньня ў Вене.
За некалькі дзён да галасаваньня Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца аб махінацыях з допінг-пробамі і зрыве 736 праверак на допінг у расейскіх спартоўцаў у 2016 годзе.
Рашэньне аб удзеле астатняй зборнай Расеі на Алімпіядзе будзе прынята на пасяджэньні Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Лязане 21 чэрвеня.
Тым часам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў сёньня, што на дзяржаўным узроўні ў Расеі змагаліся і будуць змагацца з допінгам у спорце.
«Што цалкам дакладна — я хачу гэта падкрэсьліць — ніякай падтрымкі парушэньням у спорце, тым больш парушэньням у сфэры допінгу, на дзяржаўным узроўні не было і быць ня можа ў Расеі. Мы супрацоўнічалі і будзем супрацоўнічаць з усімі міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць у гэтай сфэры» — сказаў ён падчас эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.
Самае папулярнае
1