Чэмпіёнамі сьвету сталі пяцёра беларускіх спартоўцаў — Дзьмітры Валент, Анатоль Ванакаў, Андрэй Герасімчук, Віталь Гуркоў і Алена Ляшкевіч.
«Кожны раз як першы», — расказаў тэлеканалу «Белсат» Віталь Гуркоў, які стаў чэмпіёнам 11 раз. На пытаньне пра футболку з Пагоняй, у якой ён выйшаў на цырымонію ўзнагароджаньня, Гуркоў адказаў: «Ніякіх пытаньняў да яе не было».