Паводле кіраўніка Ўсерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандра Шпрыгіна, пасьля праверкі праваахоўнікі аб’явілі аб дэпартацыі 29 фанатаў.
Шпрыгін у сваім Твітэры паведамляе, што заўзятары адмовіліся выходзіць з аўтобуса. Паліцыя, нібыта, пачала была рыхтавацца да штурму аўтобуса, але пасьля было абвешчана, што на месца падзеі выехаў расейскі консул.
Шпарыгін цьвердзіць, што некалькім чалавекам у аўтобусе стала кепска, да 66-гадовага чалавека выклікалі хуткую дапамогу.
У аўтобусе знаходзіцца каля 50 чалавек, сярод іх кіраўнікі фан-клюбаў з усёй Расеі.