Пракуратура Марсэлю заявіла аб ўдзеле ў сутыкненьнях з ангельскімі заўзятарамі 11 чэрвеня больш за 150 расёйскіх футбольных хуліганаў, якія прайшлі грунтоўную падрыхтоўку. Менавіта на іх, як перадае Associated Press, пракурор Брыс Робін ўсклаў адказнасьць за большую частку разбурэньняў у горадзе. Пракурор адзначыў пры гэтым, што ангельскія фанаты таксама датычныя да некаторых пагромаў.
У сутыкненьнях паміж расейскімі і ангельскімі балельшчыкамі ў Марсэлі пацярпелі больш за 30 чалавек, некаторыя зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. 20 чалавек былі затрыманыя, у пракуратуры паведамілі, што гаворка ідзе пра брытанцаў, французаў і аўстрыйцаў.
За ўдзел у бойках фанатаў з Расеі Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) завёў Дысцыплінарную справу ў дачыненьні да Расейскага футбольнага саюзу, абвінаваціўшы заўзятараў у расізьме, удзеле ў масавых беспарадках і выкарыстаньні піратэхнікі. Ва УЭФА пры гэтым заявілі пра магчымую дыскваліфікацыю зборных Расеі і Ангельшчыны на чэмпіянаце Эўропы, калі сутыкненьні з удзелам фанатаў з гэтых краін працягнуцца.