Тэнісісты з Расеі і Беларусі змогуць прыняць удзел у адкрытым чэмпіянаце ЗША, які пройдзе ў канцы гэтага году ў Нью-Ёрку. Пра гэта 14 чэрвеня паведамілі арганізатары турніру.
«Гэта не спэцапэрацыя, а вайна. Я ня веру таму, што кажуць на расейскім ТБ. Але я ўпэўненая, што зло будзе пакаранае»
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах 8 чэрвеня на генэральнай асамблеі Асацыяцыі летніх алімпійскіх міжнародных фэдэрацый (ASOIF) у Лязане выказаўся адносна дыскваліфікацый расейскіх і беларускіх спартоўцаў.
Вядомы брэнд онлайн-казіно і ставак на спорт Parimatch некалькі гадоў быў сярод лідэраў свайго сэгменту рынку.
Неаднаразовая чэмпіёнка краіны па стральбе з лука Карына Казлоўская, якая заняла разам з камандай 4-е месца на Алімпіядзе ў Токіё, паведаміла ў сваім Instagram аб зыходзе са зборнай і ад’езьдзе з краіны.
СМІ паведамляюць аб сур'ёзных праблемах зь бясьпекай на стадыёне. У сацсетках пішуць, што паліцыя выкарыстоўвала сьлезацечны газ.
Журналіст Дзьмітры Сіняк паведаміў пра сьмерць 22-гадовай футбалісткі «Віцебску» Караліны Раманчук.
Сусьветнае хакейнае першынство ў 2023 годзе меў прыняць расейскі Санкт-Пецярбург, але турнір перанесьлі ў Латвію і Фінляндыю.
Ангельскі футбольны клюб «Чэлсі» будзе прададзены за пяць мільярдаў даляраў кансорцыюму бізнэсоўцаў з удзелам амэрыканскага мільярдэра Тода Бэлі, саўладальніка бэйсбольнай каманды «Лос-Анджэлес Доджэрс».
Працоўная група будзе займацца пытаньнямі ўдзелу беларусаў і расейцаў у спартовых спаборніцтвах у Польшчы.
«Беларускі спорт для мяне памёр» — такое выказваньне часта можна пачуць сёньня сярод колішніх заўзятараў. 2020 год многае зьмяніў у стаўленьні беларусаў да айчыннага спорту.
Асацыяцыя тэнісістаў-прафэсіяналаў (ATP) адрэагавала на рашэньне арганізатараў Уімбэлдана не дапускаць да турніру беларускіх і расейскіх тэнісістаў.
Беларуская фэдэрацыя баскетболу адрэагавала на рашэньне FIBA не дапускаць беларускія зборныя да ўдзелу ў спаборніцтвах у наступныя месяцы. На сваім сайце БФБ апублікавала доўгую заяву з абвінавачаньнем спартовых чыноўнікаў у прадузятым стаўленьні да Рэспублікі Беларусь і нават дыскрымінацыі.
Каманду Беларускай фэдэрацыі баскетболу здымуць з усіх нацыянальных камандных спаборніцтваў FIBA.
На фоне вайны ва Ўкраіне Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) моцна дыстанцыяваўся ад Расеі і яе саюзьніцы Беларусі.
У Каліфорніі адбылася спартовая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і ўкраінскімі салдатамі. 24 беларусы ў бел-чырвона-белай форме прабеглі 400 міляў у знак падтрымкі свабоднай Беларусі і за мір ва Ўкраіны.
Амэрыканская кампанія Nike, якая спэцыялізуецца на спартовым адзеньні і абутку, вырашыла завяршыць 17-гадовае супрацоўніцтва з маскоўскім «Спартаком», паведаміла ў чацьвер прэс-служба футбольнага клюбу.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці прадставіў антываенную дэклярацыю спартоўца, якую падпісалі вядомыя беларускія і ўкраінскія спартоўцы.
Юрый Авербах яшчэ ў 50-я гады быў адным з прэтэндэнтаў на шахматную карону.
Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый не дапусьціў зборную Расеі да ўдзелу ў Лізе нацый, а клюбы — да эўракубкаў. Заяўка Расеі на правядзеньне чэмпіянатаў Эўропы па футболе ў 2028 і 2032 годзе прызнаная непрыдатнай. Паседжаньне выканкаму арганізацыі прайшло 2 траўня, гаворыцца на сайце саюзу.
Тэнісіст-паралімпіец Аляксандар Ігнатовіч выйшаў гуляць на першынстве Менскай вобласьці з нашыўкамі ў колерах беларускага нацыянальнага і ўкраінскага сьцягоў і надпісам «Не — вайне ва Ўкраіне».
Рафаэль Надаль назваў несправядлівым рашэньне аргкамітэту Ўімбэлданскага турніру забараніць тэнісістам зь Беларусі і Расеі ўдзел у спаборніцтвах.
«Трактар» ужо зрабіў фатасэсію з катафалкам. Падобныя выпадкі былі ў Заходняй Эўропе, але ў Беларусі такое ўпершыню.
Раней за ўварваньне ва Ўкраіну Расею пазбавілі права правядзеньня шэрагу іншых спаборніцтваў.
Прэтэнзіі да дзьвюх арганізацый мае Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.
Міжнародная фэдэрацыя хакея (IIHF) вырашыла перанесьці Чэмпіянат сьвету з Расеі, які павінен быў прайсьці ў траўні 2023 года ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.
Прычынай сыходу Герасімені з БССФ сталі рознагалосьсі з калегамі.
Кіраўнік МАК Бах заявіў, што Камітэт падтрымлівае санкцыі супраць любога алімпійца, які ўхваляе вайну.
Бегуны зь Беларусі змогуць узяць удзел у Варшаўскім маратоне пры ўмове падпісаньня заявы з асуджэньнем расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, паведамляе Фонд спартыўнай салідарнасьці. Тое ж тычыцца расейскіх атлетаў.
Прычыны сыходу з пасады Герасіменя пакуль трымае ў таямніцы.
Прычына нядопуску — расейская агрэсія супраць Украіны і дапамога ёй рэжыму Лукашэнкі.
З-за вайны супраць Украіны больш недастаткова проста адхіляць расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў, заявіла міністар абароны, абароны насельніцтва і спорту Швайцарыі Віёла Амхерд у лісьце прэзыдэнту Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасу Баху.
Адзін з найпапулярнейшых клюбаў Нямеччыны заявіў пра гатоўнасьць дапамагаць у аднаўленьні стадыёна, які моцна пацярпеў ад расейскай артылерыі.
На матчы чэмпіянату Польшчы заўзятары падрыхтавалі пэрформанс, на якім паказалі сцэну задушэньня расейскага прэзыдэнта.
У час матчу аматарскіх каманд па хакеі Аляксандар Лукашэнка атрымаў клюшкай па твары.
Грамадзяне Беларусі і Расеі, якія былі дапушчаны да ўдзелу ў Бостанскім маратоне 2022 году ў рамках адкрытай рэгістрацыі, пазбаўлены права ўдзелу ў спаборніцтве, паведамілі ў Бостанскай атлетычнай асацыяцыі (BAA).
Выканаўчая рада IBU аднагалосна прыняў рашэньне прыпыніць сяброўства нацыянальных фэдэрацыяў Беларусі і Расеі. Рашэньне набыло моц адразу пасьля прыняцьця.
Міжнародная фэдэрацыя плаваньня (FINA) адхіліла беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад сёлетняга чэмпіянату сьвету па водных відах спорту ў Будапэшце.
У Фэдэрацыі патлумачылі, што гульцам Расеі і Беларусі будзе дазволена ўдзельнічаць у індывідуальных турнірах цыкла чэмпіянату сьвету ФІДЭ, але выключна пад сьцягам ФІДЭ без абазначэньня нацыянальнасьці.
Сусьветная тэнісная асацыяцыя ITF пацьвердзіла выключэньне тэнісістаў з Расеі і Беларусі з камандных спаборніцтваў з прычыны нападу Расеі на Ўкраіну.
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне расейскія і беларускія спартоўцы апынуліся перад новым выклікам, зь якім раней не сутыкаліся. Многія міжнародныя фэдэрацыі адмаўляюць атлетам з гэтых краін у выступленьні на міжнародных спаборніцтвах.
БТРК прыняла рашэньне не паказваць матчы чарговага туру АПЛ, паколькі «спорт па-за палітыкай».
Украінскія спартоўцы ў першы дзень спаборніцтваў на Паралімпіядзе, якая праходзіць у Кітаі, заваявалі сем мэдалёў, у тым ліку тры залатыя.
Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусьціў расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Гульняў у Пэкіне.
Міжнародная фэдэрацыя тэнісу (ITF) адхіліла Беларусь і Расею ад сяброўства ў арганізацыі і забараніла ўдзел у камандавых спаборніцтвах.
Гэта значыць, што расейская зборная ня зможа гуляць ў адборачных матчах чэмпіянату сьвету ў наступным месяцы, а жаночая — у чэмпіянаце Эўропы гэтым летам.
Пуцінская сыстэма гадамі выкарыстоўвае спорт у палітычных мэтах, заявілі ў аб’яднаньні Athleten Deutschland, прапанаваўшы ўвесьці татальныя спартовыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі.
Зборныя мелі сустрэцца 24 сакавіка ў Маскве, але гульня можа не адбыцца праз пратэсты палякаў супраць расейскага ўварваньня ў суседнюю Ўкраіну.
Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) пацьвердзіў, што Камітэт рашуча асуджае парушэньне расейскім урадам алімпійскага перамір’я і яго падтрымку ўрадам Беларусі.
Загрузіць яшчэ