Журналіст Дзьмітры Сіняк паведаміў пра сьмерць 22-гадовай футбалісткі «Віцебску» Караліны Раманчук.
Гэта здарылася ў адным з віцебскіх гатэляў, дзе пражывала каманда. Прычына пакуль невядомая.
На заўтра ў «Віцебску» заплянаваны выязны матч супраць берасьцейскага «Дынама».