Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белтэлерадыёкампанія адмовілася трансьляваць матчы гэтага туру ангельскай Прэм’ер-лігі праз «палітычныя акцыі»


Заўзятары на матчы ангельскай Прэм'ер-лігі, архіўнае фота
Заўзятары на матчы ангельскай Прэм'ер-лігі, архіўнае фота

БТРК прыняла рашэньне не паказваць матчы чарговага туру АПЛ, паколькі «спорт па-за палітыкай».

«Як нам стала вядома, падчас матчаў заплянаванае правядзеньне палітычнай акцыі. Кіруючыся прынцыпамі, якія гавораць, што спорт па-за палітыкай, Белтэлерадыёкампанія прыняла рашэньне матчы чарговага тура АПЛ не паказваць», — паведаміў Telegram-канал Агенцтва тэленавін БТРК.

Раней на матчах турніру і іншых ліг Эўропы неаднаразова выказвалася падтрымка Ўкраіне з заклікамі спыніць вайну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG