Каля 15 тысяч заўзятараў праніклі на Стад дэ Франс, дзе сёньня адбываецца фінал Лігі чэмпіёнаў, без квіткоў – людзі пералазілі праз турнікеты і платы.
Брытанскія журналісты паведамілі, што сытуацыя здарылася з прычыны дрэннай арганізацыі. Фанаты правялі ў чарзе некалькі гадзін, але іх так і не змаглі нармальна прапусьціць на стадыён.
На матчы павінен вызначыцца найлепшы футбольны клюб Эўропы. У вырашальным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона-2021/22 сустрэнуцца ангельскі «Лівэрпуль» і мадрыдзкі «Рэал» на стадыёне «Стад дэ Франс» у прымесьці Парыжу Сэн-Дэні.
Напярэдадні Adidas прэзэнтаваў афіцыйны мяч для нульні ў фінале Лігі чэмпіёнаў. На ім надпісы «Мир» і «Peace» як заклік спыніць вайну ва Ўкраіне.