Гэта адбылося калі гулец пад нумарам 7 Арцём Пучкоўскі з каманды Менскай вобласьці ў момант укіду патрапіў міма шайбы.
Лукашэнка адразу ж пакінуў лёд, а пасьля матчу фатаграфаваўся з залепленай шчакой.
Як паведамляе «Пул Першага», «з 7 нумарам усё ў парадку».
А хакейная каманда, за якую гуляе Лукашэнка, у 13-ы раз выйграла турнір.