Пры гэтым, як гаворыцца ў паведамленьні, спартоўцы з гэтых краін павінны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам.
Тэнісная асацыяцыя Злучаных Штатаў (USTA), якая зьяўляецца гаспадаром US Open, заявіла ў прэс-рэлізе, што «раней асуджала і працягвае асуджаць несправакаванае і несправядлівае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну».
USTA таксама падтрымала забарону расейцам і беларусам на ўдзел у міжнародных камандных спаборніцтвах, уведзеную Міжнароднай тэніснай фэдэрацыяй (ITF) пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Украінскія спартоўцы будуць байкатаваць спаборніцтвы, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі Расеі і Беларусі, заявіў 14 чэрвеня міністар моладзі і спорту Ўкраіны Вадзім Гутцайт.